Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў
У мэтах узмацнення дзяржаўнай падтрымкі пенсіянераў:
1. Устанавіць, што грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў), маюць права на 50-працэнтную скідку з кошту праезду на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня 2009 г.
Гэта права рэалізуецца грамадзянамі на падставе праязных дакументаў (білетаў), што выдаюцца ім арганізацыямі пасажырскага транспарту пры прад'яўленні пенсійных пасведчанняў.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
забяспечыць кампенсацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту арганізацыям пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін расходаў, панесеных у сувязі з прадастаўленнем грамадзянам 50-працэнтнай скідкі з кошту праезду ў адпаведнасці з пунктам 1 гэтага Указа;
прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |