Аб унясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2002 г. № 502
У мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнага нагляду за правядзеннем меліярацыйных мерапрыемстваў п а с т а н а ў л я ю:
1. В пункце 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2002 г. № 502 ”Аб некаторых пытаннях кіравання меліярацыйым комплексам“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 113, 1/4055) словы ”выкананнем тэхнічных патрабаванняў па эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і гідратэхнічных збудаванняў сельскагаспадарчага прызначэння, незалежна ад іх прыналежнасці, за бяспечнай эксплуатацыяй гідратэхнічных збудаванняў меліярацыйных сістэм і аб’ектаў воднай гаспадаркі сельскагаспадарчага прызначэння“ замяніць словамі ”правядзеннем меліярацыйных мерапрыемстваў“.
2. Гэты Указ уступае ў сілу з дня ўступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года ”Аб меліярацыі зямель“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 184, 2/1520).
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |