Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2000 г. № 359
1. Унесці ў парадак разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2000 г. № 359 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 64, 1/1403; № 116, 1/1848; 2001 г., № 56, 1/2720; 2002 г., № 82, 1/3854; № 104, 1/4027; 2003 г ., № 13, 1/4345; № 101, 1/4887; 2004 г., № 1, 1/5174; 2006 г., № 53, 1/7389; 2008 г ., № 120, 1/9698; № 145, 1/9792), наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. у пункце 2:
1.1.1. абзац шосты падпункта 2.2 дапоўніць сказам наступнага зместу: ”Гэтыя плацяжы маюць прыярытэт перад іншымі плацяжамі, названымі ў гэтым падпункце і абзацы трэцім падпункта 2.6 гэтага пункта;“;
1.1.2. падпункт 2.3 дапоўніць абзацам наступнага зместу:
”за атрыманыя прадуктовыя падакцызныя тавары (алкагольную прадукцыю, піва і тытунёвыя вырабы);“;
1.1.3. падпункт 2.4 выключыць;
1.1.4. падпункт 2.5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”2.5. у трэцюю чаргу ажыццяўляць іншыя плацяжы, не названыя ў падпунктах 2.1 – 2.3 гэтага пункта;“;
1.1.5. падпункт 2.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”2.6. плацяжы ў межах адной і той жа чаргі рабіць у парадку каляндарнага паступлення разліковых дакументаў у банк плацельшчыка, за выключэннем:
плацяжоў па выканаўчых дакументах судоў, прадмет іску па якіх адносіцца да пазачарговых плацяжоў, – робяцца ў першачарговым парадку пазачарговых плацяжоў;
плацяжоў па выканаўчых дакументах судоў, прадмет іску па якіх адносіцца да плацяжоў першай чаргі, – робяцца ў першачарговым парадку плацяжоў першай чаргі;
плацяжоў па выканаўчых дакументах судоў, прадмет іску па якіх адносіцца да плацяжоў другой і трэцяй чаргі, – робяцца ў першачарговым парадку плацяжоў другой чаргі;
плацяжоў трэцяй чаргі, па якіх юрыдычныя асобы, іх адасобленыя падраздзяленні, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права самастойна вызначаць парадак аплаты разліковых дакументаў.
Грашовыя сумы, утрыманыя з заработнай платы работнікаў па іх пісьмовай заяве, пералічваюцца адначасова з выплатай заработнай платы.“;
1.2. пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”4. Разлікі паміж юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюцца ў беларускіх рублях наяўнымі грашовымі сродкамі ў парадку, які вызначаецца Нацыянальным банкам.“;
1.3. пункты 5 і 6 выключыць.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку ў чатырохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2010 г., за выключэннем пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |