Аб дадатковых мерах па стымуляванню навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці
У мэтах стымулявання эфектыўнай навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці:
1. Устанавіць, што:
1.1. пры правядзенні навуковымі арганізацыямі найбольш значных для Рэспублікі Беларусь навуковых даследаванняў і распрацовак для аплаты працы работнікаў, якія непасрэдна выконваюць гэтыя даследаванні і распрацоўкі па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, прымяняецца тарыфная стаўка першага разраду, устаноўленая Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, з улікам павышаючага каэфіцыента да 2,5.
Прэміраванне работнікаў навуковых арганізацый, названых у частцы першай гэтага падпункта, ажыццяўляецца па выніках выканання найбольш значных для Рэспублікі Беларусь навуковых даследаванняў і распрацовак або этапаў такіх работ у памеры да 5 службовых акладаў (акладаў) у межах сродкаў фонду аплаты працы.
Найбольш значныя для Рэспублікі Беларусь навуковыя даследаванні і распрацоўкі па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць умацаванню нацыянальнай бяспекі, паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва, павелічэнню аб’ёму экспарту прадукцыі айчынных вытворцаў, вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
1.2. кіраўнікі навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фінансуемых з бюджэту, маюць права накіроўваць да 15 працэнтаў сродкаў планавага фонду заработнай платы на павышэнне да 200 працэнтаў тарыфных акладаў асобных работнікаў, якія непасрэдна выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне стварэння і асваення новых відаў прадукцыі і тэхналогій, новых арганізацыйна-тэхнічных рашэнняў вытворчага і сацыяльна-эканамічнага характару, а таксама арганізуюць і х укараненне.
Пералік такіх работ зацвярджаецца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прадстаўленню вучоных (навукова-тэхнічных) саветаў навуковых арганізацый.
Павышэнне тарыфных акладаў асобных работнікаў, названых у частцы першай гэтага падпункта, ажыццяўляецца ў парадку, што вызначаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;
1.3. навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фінансуемыя з бюджэту, у якіх аб’ём работ па дагаворах на выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх и доследна-тэхналагічных работ, фінансуемых заказчыкамі з пазабюджэтных крыніц, складаў у папярэднім годзе больш за 40 працэнтаў, маюць права ў межах сродкаў, атрыманых з пазабюджэтных крыніц, устанаўліваць для аплаты працы работнікоў гэтых арганізацый тарыфную стаўку першага разраду, якая не перавышае больш як у два разы тарыфную стаўку першага разраду, устаноўленую Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для работнікаў бюджэтнай сферы.
Парадак устанаўлення тарыфнай стаўкі першага разраду ў адпаведнасці з часткай першай гэтага падпункта вызначаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;
1.4. кіраўнікі навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фінансуемых з бюджэту, маюць права ажыццяўляць стымуляванне работнікаў, якія забяспечваюць рэалізацыю навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, навукова-тэхнічнай прадукцыі на экспарт, у форме выплаты штомесячнага ўзнагароджання, што ўстанаўліваецца ў працэнтных адносінах да сродкаў, атрыманых ад іх рэалізацыі, без абмежавання гэтага ўзнагароджання максімальнымі памерамі. Пералік такіх работнікаў, канкрэтныя памеры і ўмовы выплаты штомесячнага ўзнагароджання ўстанаўліваюцца кіраўніком арганізацыі. Работнікам, якім выплачваецца штомесячнае ўзнагароджанне, не ўстанаўліваюцца іншыя выплаты стымулюючага характару;
1.5. заработная плата, налічаная работнікам навуковых арганізацый у адпаведнасці з падпунктамі 1.1, 1.2 і 1.4 пункта 1 гэтага Указа, максімальнымі памерамі не абмяжоўваецца і ўключаецца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), што ўлічваюцца пры цэнаўтварэнні і падаткаабкладанні;
1.6. цана работ па дагаворах аб выкананні навукова-даследчых , доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, фінансуемых за кошт бюджэтных сродкаў, фарміруецца з улікам рэнтабельнасці ў памеры, які не перавышае 7 працэнтаў іх каштарыснай вартасці;
1.7. дзяржаўныя юрыдычныя асобы і гаспадарчыя таварыствы, у адносінах да якіх Рэспубліка Беларусь або адміністрацыйна- тэрытарыяльная адзінка, валодаючы акцыямі (долямі ў статутных фондах), можа вызначаць рашэнні, прымаемыя гэтымі гаспадарчымі таварыствамі , якія з’яўляюцца ўладальнікамі выключных правоў на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, селекцыйныя дасягненні, нераскрытую інфармацыю (ноу-хау), у тым ліку створаныя з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, не менш за 40 працэнтаў атрыманых па ліцэнзійных дагаворах сродкаў, якія засталіся ў распараджэнні гэтых юрыдычных асоб пасля выплаты падаткаў, збораў, іншых абавязковых плацяжоў , накіроўваюць на выплату ўзнагароджанняў аўтарам названых аб’ектаў права прамысловай уласнасці за іх выкарыстанне ў парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
1.8. кіраўнікі навуковых арганізацый могуць прымяняць нормы, прадугледжаныя ў падпунктах 1.2 – 1.4 пункта 1 гэтага Указа, пры ўмове забеспячэння апераджальнага росту аб’ёмаў работ над ростам заработнай платы і адсутнасці запазычанасці па абавязковых плацяжах у бюджэт у папярэднім годзе.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
3. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў шасцімесячны тэрмін прыняць меры па выкананню гэтага Указа.
4. Гэты Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пунктаў 2, 3 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |