Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Вялікаднем Хрыстовым.
Традыцыі гэтай светлай урачыстасці зыходзяць з глыбіні стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. Вялікдзень раскрывае сапраўдны гуманізм хрысціянства, які сцвярджае вялікую духоўную энергію ўсёдаравання і любові.
У такія дні вернікаў перапаўняюць пачуццё глыбокай, шчырай радасці і імкненне рабіць добрыя справы, акружаць цяплом і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спагадзе і спачуванні.
Няхай вялікае свята Уваскрэсення Хрыстовага прынясе ў вашы дамы і сем’і дабрабыт, узаемаразуменне і веснавы настрой, надасць сілы для новай працы ў імя ператварэння і росквіту беларускай зямлі, умацавання ідэалаў справядлівасці, міласэрнасці і бескарыслівай дапамогі блізкаму.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабра.
Аляксандр Лукашэнка |