Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства
Паважаныя сябры!
Прымiце маё сардэчнае вiншаванне з Днём беларускага пiсьменства.
За час свайго iснавання гэта свята стала адметнай з'явай культурнага жыцця краiны , сiмвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцей .
Беларускае пiсьмовае слова пачыналася ад Еўфрасiннi Полацкай i Кiрылы Тураўскага , набiрала сiлу ў друкаваных кнiгах Францыска Скарыны , Сымона Буднага i Сiмяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа , Янкi Купалы, Максiма Багдановiча , Уладзiмiра Караткевiча , Iвана Шамякiна , Iвана Мележа , iншых выдатных лiтаратараў Беларусi.
Сёлета ўдзельнiкаў Дня беларускага пiсьменства гасцiнна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадавала нямала слынных асветнiкаў i дзеячаў культуры . 3 гэтай зямлёй непарыўна звязана iмя Францiшка Багушэвiча - нашага вялiкага паэта , творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокix iдэалаў сацыяльнай справядлiвасцi, годнасцi простага чалавека .
Шчыра жадаю ўсiм арганiзатарам i гасцям свята жыццёвага аптымiзму , шчасця , дабрабыту i творчага плёну .
Аляксандр Лукашэнка |