Прэзідэнты Беларусі і Расіі маюць узгоднены пункт гледжання па ўсіх пытаннях, вынесеных на пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета. Аб гэтым заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на пасяджэнні ВДС у Маскве.
Прэзідэнт Беларусі таксама адзначыў, што бакі поўныя рашучасці "тыя пытанні, якія сёння знаходзяцца ў прапрацоўцы, хутка рэалізаваць".
У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі заўважыў: тыя рашэнні, на якія бакі выходзяць, з’яўляюцца вынікам карапатлівай і зладжанай работы. Дзмітрый Мядзведзеў дадаў, што на сённяшняй сустрэчы ў Маскве будуць вызначаны далейшыя прыярытэты Саюзнай дзяржавы, у тым ліку з улікам рэалій, што змяняюцца, уключаючы сусветны фінансава-эканамічны крызіс, які патрабуе ад Беларусі і Расіі цеснага ўзаемадзеяння і скаардынаваных дзеянняў. |