Беларусь абсалютна шчырая ў палітыцы, якую праводзіць у адносінах да Расіі. Аб гэтым заявіў сёння ў Маскве Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым у фармаце сам-насам.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў агульнасць праблем, з якімі сутыкаюцца Беларусь і Расія ў сувязі з сусветным фінансава-эканамічным крызісам.
Ён падкрэсліў, што практычна ўсе вострыя пытанні двухбаковых адносін увайшлі ў парадак дня пасяджэння ВДС. На думку беларускага лідэра, гэта добры сігнал, і калі бакі будуць рухацца так і далей, то "мы зможам прыбавіць ва ўсіх адносінах".
"Мы поўныя рашучасці прыняць важныя рашэнні ў галіне эканомікі, ваенна-тэхнічнай і фінансавай сферах, у галіне надання статусу рэгіянальнай валюты расійскаму рублю", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. |