Яго Высокапраасвяшчэнству Кірылу нававыбранаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі
Ваша Высокапраасвяшчэнства,
Сардэчна віншую Вас з выбраннем Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
Вы з'яўляецеся адным з самых паважаных царкоўных іерархаў, на працягу многіх гадоў уносіце вялікі ўклад у справу адраджэння Праваслаўя і ўзмацнення яго міжнароднага ўплыву. Ваша нястомная праца садзейнічае захаванню міжканфесіянальнай згоды ў грамадстве, умацаванню яго маральных асноў.
У Беларусі Вас добра ведаюць і цэняць як аўтарытэтнага пастыра і рэлігійнага дзеяча. Спадзяюся, што цесныя і добрыя адносіны, якія склаліся паміж нашымі народамі, яшчэ больш умацуюцца ў гады Вашага першасвяціцельства.
Выказваю ўпэўненасць, што і на гэтай адказнай пасадзе Вы будзеце адстойваць адзінства праваслаўнай царквы, прапаведуючы хрысціянскія ідэалы ўзаемапавагі, верацярпімасці і міласэрнасці.
Ад усёй душы жадаю Вам, Ваша Высокапраасвяшчэнства, моцнага здароўя, мудрасці і дапамогі Божай у мнагацяжкім Патрыяршым служэнні.
З павагай,
Аляксандр Лукашэнка |