Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўДэкрэты2011
border=0 border=0 border=0
border=0 2011 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дэкрэт № 4 ад 6 чэрвеня 2011 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г.
Дэкрэт № 1 ад 11 сакавіка 2011 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1998 г. № 3
border=0 border=0
Дэкрэт № 1 ад 11 сакавіка 2011 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1998 г. № 3

Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка выдаў Дэкрэт № 1, якім унесены змяненні і дапаўненні ў Дэкрэт ад 20 сакавіка 1998 г. № 3 "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

У мэтах абароны інтарэсаў дзяржавы другая і наступныя эмісіі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, створаных у працэсе прыватызацыі аб'ектаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, будуць праводзіцца па ўзгадненню з Прэзідэнтам Беларусі.

Са згоды Дзяржкаммаёмасці дапускаюцца другая і наступныя эмісіі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія не з'яўляюцца перапрацоўчымі сельгаспрадукцыю, створаных у працэсе пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў. Пры гэтым названыя ААТ павінны быць уключаны ў пералік юрыдычных асоб, што забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці, які зацвярджаецца Урадам па ўзгадненню з Прэзідэнтам. Што ж датычыцца такіх ААТ, створаных у працэсе пераўтварэння камунальных унітарных прадпрыемстваў, то другая і наступныя эмісіі іх акцый дапускаюцца са згоды адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Дзяржкаммаёмасць таксама атрымлівае права прымаць рашэнні аб продажы і зніжэнні пачатковай цаны продажу прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў і ўключаных у план прыватызацыі, што зацвярджаецца Урадам па ўзгадненню з Кіраўніком дзяржавы.

Прадастаўленне Дзяржкаммаёмасці такіх паўнамоцтваў дасць магчымасць значна скараціць тэрмін рэалізацыі працэдуры продажу прыналежных дзяржаве акцый, спрасціць яе і зрабіць больш зразумелай для патэнцыяльных інвестараў.

Тэкст Дэкрэта глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь