Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём беларускай навукі.
Наша краіна па праву ганарыцца вялікім адукацыйным і інтэлектуальным патэнцыялам. Вынікі натхнёнай творчай працы беларускіх даследчыкаў, дасягненні айчынных навуковых школ атрымалі шырокае прызнанне ў свеце.
У сучасных умовах навука і інавацыі асабліва патрэбны нашаму грамадству. Толькі на іх аснове магчыма паспяховае вырашэнне маштабных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія мы перад сабой паставілі.
Дзяржава чакае ад вас наватарскіх ідэй і эфектыўных распрацовак прарыўных інавацыйных тэхналогій ва ўсіх галінах народнагаспадарчага комплексу, асваення новых відаў прадукцыі, глыбокіх даследаванняў у сацыяльных і гуманітарных навуках.
Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце пастаянна імкнуцца да дасягнення высокіх навуковых вынікаў, плённа працаваць на карысць любімай Радзімы.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, няспыннага творчага пошуку, значных здзяйсненняў і адкрыццяў, поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка |