Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiстапад10-16 лiстапада
border=0 border=0 border=0
border=0 10-16 лiстапада border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Узаемаадносіны Беларусі і Расіі знаходзяцца на парозе новага этапа развіцця
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам кампаній "ІТЭРА" і "PSS World Medical"
Дзяржава чакае ад кінематографа дастойных творчых вынікаў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Томскай вобласці Віктара Крэса з 60-годдзем
Беларусь і Расія правядуць перагаворы па праекту пагаднення аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Пермскага края Алега Чыркунова з 50-годдзем
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Валагодскай вобласці Вячаслава Пазгалёва з днём нараджэння
Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг назначэнняў ва Узброеных Сілах
У Беларусі і Азербайджана няма закрытых тэм для супрацоўніцтва
У Беларусі павінна быць створана антыкарупцыйная атмасфера
Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржузнагародамі дэпутатаў парламента трэцяга склікання
Беларусь гатова да выбудоўвання адносін з ЗША без дадатковых бар'ераў і ўмоў
Беларусь і Іспанія правядуць перагаворы па праекту канвенцыі аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання
Акцыі ключавых прадпрыемстваў Беларусі не будуць прадавацца на льготных умовах і абменьвацца на чэкі "Маёмасць"
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі «Растэхналогіі» Сяргеем Чэмезавым
border=0 border=0
Узаемаадносіны Беларусі і Расіі знаходзяцца на парозе новага этапа развіцця11.11.2008

Узаемаадносіны Беларусі і Расіі знаходзяцца на парозе новага этапа развіцця. Сусветны фінансавы крызіс і іншыя пагрозы сучаснасці выявілі апошнім часам неабходнасць больш інтэнсіўнага аб’яднання намаганняў бакоў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада на сустрэчы з губернатарам Саратаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Паўлам Іпатавым.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што актывізацыя двухбаковых адносін, цесная палітычная каардынацыя сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, а таксама паслядоўная правільная работа ў эканоміцы акажуць станоўчы ўплыў на працэс саюзнага будаўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер ідзе падрыхтоўка да пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, на якім будуць падведзены вынікі зробленага і намечаны перспектывы на аглядную будучыню. "Як старшыня вышэйшага органа Саюзнай дзяржавы заяўляю: гэта будзе асаблівая сустрэча", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Паводле яго слоў, на маючым адбыцца пасяджэнні ВДС будуць падпісаны важныя дакументы, накіраваныя на ўмацаванне стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў у ходзе сустрэчы, што ва ўмацаванні дружбы паміж двума брацкімі народамі значную ролю адыгрывае рэгіянальнае супрацоўніцтва, гэта - аснова двухбаковых адносін.

Паводле ацэнкі Кіраўніка дзяржавы, у Беларусі склаліся трывалыя эканамічныя сувязі з Саратаўскай вобласцю. Пацвярджэнне таго - паказчык узаемнага тавараабароту, які за 9 месяцаў бягучага года дасягнуў $162 млн. і перасягнуў у 2,5 раза аналагічны паказчык мінулага года.

Саратаўская вобласць - рэгіён Расіі, які дынамічна развіваецца і спажывае розныя тавары з Беларусі. Цяпер у беларускім экспарце большая частка прыпадае на прадукты харчавання, машыны для ўборкі або абмалоту сельскагаспадарчых культур, паветраныя помпы, ліфты. З Саратаўскай вобласці пастаўляюцца такія важныя для беларускай эканомікі рэсурсы, як нафта, прадукты неарганічнай хіміі, мінеральныя ўгнаенні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў Беларусі і Саратаўскай вобласці ёсць шмат напрамкаў для эфектыўнага ўзаемадзеяння. Беларусь гатова ўдзельнічаць у розных праграмах у сферы эканомікі, якія рэалізуюцца ў Саратаўскай вобалсці, і ў сваю чаргу запрашае саратаўскіх калег для ўдзелу ў ажыццяўленні цікавых для іх праектаў у Беларусі.

"Мы гатовы супрацоўнічаць па ўсіх напрамках з вашай магутнай у прамысловай і сельскагаспадарчай сферах вобласцю. Думаю, і для вас гэтыя кантакты з’яўляюцца выгаднымі. Калі ў вас будзе цікавасць, пачынаючы з абароннага і ваенна-тэхнічнага напрамку і заканчваючы перспектыўным планаваннем, мы гатовы ўзаемадзейнічаць", - дадаў Прэзідэнт.

Адзін з важных напрамкаў супрацоўніцтва з Саратаўскай вобласцю - вывучэнне расійскага вопыту будаўніцтва атамных электрастанцый. "Мы хочам вучыцца ў вас гэтаму новаму для Беларусі напрамку дзейнасці. Таму мы хацелі б, каб вы аказалі нам садзейнічанне ў плане падрыхтоўкі і абмену кадрамі для эксплуатацыі АЭС, якая будзе будавацца ў Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Павел Іпатаў пацвердзіў гатоўнасць Саратаўскай вобласці аказаць садзейнічанне Беларусі ў падрыхтоўцы кадраў, накіраваць сваіх спецыялістаў па вузкіх спецыяльнасцях, неабходных для будаўніцтва АЭС, а таксама падзяліцца вопытам стварэння інфармацыйнага цэнтра для прадастаўлення насельніцтву аб’ектыўнай і вычарпальнай інфармацыі наконт будучай атамнай электрастанцыі.

Губернатар перакананы: ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу і нестабільнасці будуць створаны новыя ўмовы для больш глыбокай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Прэзідэнты разумеюць важнасць двухбаковага супрацоўніцтва і многае робяць для яго ўмацавання, прымаюць стратэгічныя рашэнні. А рэгіянальнае ўзаемадзеянне - гэта тая база, на якой рэалізуюцца міждзяржаўныя дамоўленасці.

Што датычыцца Саратаўскай вобласці, то гэты рэгіён за апошнія тры гады патроіў паказчыкі свайго развіцця. "Ва ўмовах фінансавай нестабільнасці мы зацікаўлены ў стабільных партнёрах. Беларусь - стабільная краіна, з добрай дынамікай развіцця, і мы гатовы з ёй актыўна супрацоўнічаць. Мы маем нядрэнны двухбаковы тавараабарот, але ён недастатковы і павінен быць павялічаны", - канстатаваў Павел Іпатаў.

У час візіту госці з Саратава наведалі беларускія прадпрыемствы. "Нас парадавалі адносіны кіраўнікоў, людзей, іх настрой на ўзаемадзеянне, іх гатоўнасць дзяліцца з намі вопытам, ствараць сумесныя прадпрыемствы і рэалізоўваць сумесныя праекты, выходзіць з канкурэнтаздольным прадуктам на рынкі трэціх краін, - адзначыў Павел Іпатаў. - Мы павінны ствараць нешта сваё на фоне азіяцкіх краін, якія імкліва развіваюцца, каб гэтыя вытворцы нас не паглынулі, і больш інтэгравацца. У нас іншага выйсця няма. Таму мы маем канкрэтныя перспектывы па супрацоўніцтву з беларускімі партнёрамі".

"У нас ужо дасягнуты дамоўленасці па асобных прадпрыемствах, плюс яшчэ адносна некаторых мы бачым добрыя перспектывы. Галіны, што цікавяць нас, - высокія тэхналогіі, камунальны транспарт, аўтамабіле- і машынабудаванне. Беларусь дарэмна часу не марнавала і змагла стварыць новыя, якасныя ўзоры сельскагаспадарчай тэхнікі. Беларуская прадукцыя вызначаецца тым, што з’яўляецца аптымальнай па суадносінах цана-якасць", - дадаў ён.

Губернатар Саратаўскай вобласці адзначыў, што ў яго засталіся самыя добрыя ўражанні ад знаёмства з новымі мадэлямі беларускага электратранспарту - трамваямі і тралейбусамі. "Мы гатовы разгледзець магчымасць зборкі трамваяў у Саратаўскай вобласці. Па сельгастэхніцы вядзём перагаворы - думаю, дамовімся", - сказаў ён.

Гэты расійскі рэгіён мае намер паглыблена вывучыць беларускі вопыт сельгасвытворчасці. У прыватнасці, прадстаўнікі дэлегацыі высока ацанілі практыку стварэння ў Беларусі аграгарадкоў.

"У Беларусі людзі зарабляюць сваёй працай, што вельмі важна, а не за кошт продажу прыродных багаццяў, - сказаў Павел Іпатаў. - Дзякуй, Аляксандр Рыгоравіч, за вялікую ўвагу да супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі. Я перакананы, што партнёрам з Саратаўскай вобласці і Беларусі трэба працаваць, мінаючы пасрэднікаў. Па кожнаму напрамку мы ўжо намецілі першарадныя дзеянні. Далейшыя крокі прапрацуюць спецыялісты".

Версія для друку
© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь