Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў выступленняўВіншаванні2009
border=0 border=0 border=0
border=0 2009 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстовае 25 снежня
Віншаванне з 10-й гадавінай падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
Віншаванне работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Віншаванне ўдзельнікам XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Віншаванне з Днём маці
Віншаванне з адкрыццём XI Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2009 у Магілёве"
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння
Віншаванне з Днём ведаў
Віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі
Віншаванне з Днём мытніка
Віншаванне ў сувязі з 65-годдзем утварэння Гродзенскай вобласці
Віншаванне з 70-й гадавінай уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР
Вiншаванне з Днём беларускага пiсьменства
Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 65-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Віншаванне з Днём моладзі
Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў
Віншаванне з адкрыццём X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
Віншаванне з Днём пагранічніка
Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Віншаванне з Днём Перамогі
Віншаванне са Святам Працы
Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Вялікаднем
Віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка 2009 года
Віншаванне з Днём Канстытуцыі
Віншаванне суайчынніцам з Днём жанчын
Віншаванне з Днём міліцыі
Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі нававыбранаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі
Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў
Калектыву Нацыянальнай акадэміі навук
Віншаванне праваслаўным хрысціянам з Ражджаством Хрыстовым
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ
border=0 border=0
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ 01.01.2009

Дарагія сябры!

Бадай, няма больш доўгачаканага, цёплага і радаснага свята, чым Новы год. У ім увасоблена ўсё - нараджэнне новай мары, прымірэнне і згода, яднанне і вера.

Дзівосная ўласцівасць навагодняй ночы яшчэ і ў тым, што ўсяго за некалькі гадзін мы як быццам бы зноў перажываем падзеі, што адбыліся з намі ў нядаўнім мінулым. Аналізуем іх, ацэньваем. І ў той жа час бачым сябе ўжо ў будучыні.

І хоць адыходзячы год быў высакосны, на яго не варта скардзіцца. Ён прынёс нам не толькі цяжкасці і перажыванні, але і падарыў шэраг значных здзяйсненняў і надзей. Быў цікавы, насычаны і ў цэлым паспяховы для краіны.

Праводзячы яго, мне хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць вам, мае суйчыннікі, за ўсё, што мы разам зрабілі.

Вялікі дзякуй тым, хто вырасціў і сабраў самы вялікі ў нашай гісторыі ўраджай, забяспечыў завяршэнне газіфікацыі краіны, асвоіў найскладанейшыя аперацыі, зрабіўшы сапраўдны прарыў у медыцыне. Хто свядома і сумленна дзень пры дні працаваў, аддана служыў сваёй Айчыне.

Я сардэчна дзякую ўсім грамадзянам краіны за давер, які вы заўсёды аказваеце ўладзе, за спакой і мудрасць.

Мы яшчэ раз адчулі сябе звязанымі свяшчэнным адзінствам, імя якому - народ Беларусі. Пераканаліся: у нас фарміруецца здаровая нацыя. Здаровая не толькі фізічна, але і духоўна.

Канфлікты, разлад не разрываюць наша грамадства. Беларусы, рускія, палякі, яўрэі, людзі розных веравызнанняў мірна жывуць побач, ствараюць сем’і, не ставячы паміж сабой бар’ераў.

Беларусь - еўрапейская дзяржава. І нам не трэба гэта даказваць.

Мы ніколі ні з кім не сварыліся і нікому не стваралі праблем. Нашы сэрцы заўсёды адкрыты тым, хто ідзе да нас з дабром.

Адыходзячы год яшчэ больш умацаваў нашу ўпэўненасць у правільнасці выбранага шляху.

Часам я думаю, якая усё ж цікавая штука гісторыя! Тыя, хто яшчэ ўчора нас павучалі, цяпер з павагай гавораць пра беларускую мадэль развіцця.

І сёння, калі "інфекцыя", што накапілася ў сусветнай эканоміцы, вылілася ў найглыбейшы крызіс, высветлілася, што мы гэтыя гады ўсё рабілі правільна. Выбіралі свой шлях часам навобмацак, інтуітыўна. Але зыходзілі з галоўнага - жыць трэба сваім розумам, сваёй працай і ў імя інтарэсаў народа.

Успомніце, як нас крытыкавалі за тое, што мы не далі памерці вёсцы. Але, калі грымнуў харчовы крызіс, у выйгрышы апынуліся краіны, якія могуць самі сябе забяспечваць прадуктамі харчавання. У іх ліку і наша Беларусь, якая ўсямерна падтрымлівае сваіх сялян.

Нам настойліва рэкамендавалі хутчэй поўнасцю падпарадкаваць эканоміку правілам сусветнай біржы. Але мы не сталі спадзявацца на спекуляцыйную стыхію.

Мы не спарадзілі цяперашні крызіс, з-за якога ліхаманіць увесь свет. Наадварот, ён з’явіўся вынікам таго, з чым мы ў сябе заўсёды рашуча змагаліся.

І сёння нас не трэба палохаць гэтым няпрошаным госцем.

Наступны год будзе цяжкі, але беларусам не прывыкаць пераадольваць цяжкасці. Былі часы і больш цяжкія.

Тады мы не толькі не скаціліся ў бездань, а змаглі пабудаваць новую Беларусь з надзейным запасам трываласці.

Дарагія суайчыннікі!

Мы ўступаем у Новы год з вялікімі планамі. З упэўненасцю ў сваіх сілах. У нас ёсць вялікі стваральны і духоўны патэнцыял.

Мы будзем настойліва рухацца наперад да высокіх стандартаў якасці жыцця.

Так, будзе няпроста, але вы павінны ведаць: улада не дапусціць абвалу і хаосу, не здрадзіць вашаму даверу. Мы ніколі не парушым свой прынцып - клопат пра чалавека!

Галоўнае - нельга забывацца, што ўсё залежыць ад нас саміх! Бо моцных выпрабаванні робяць больш моцнымі, а слабых і маладушных - губяць.

Перакананы, мы не толькі справімся з цяперашнімі праблемамі, але станем яшчэ больш загартаванымі і ўпэўненымі ў сабе.

Дарагія сябры!

2009 год на парозе. Праз хвіліну мы ступім у яго з’яднанай беларускай сям’ёй.

Нам ёсць чым ганарыцца. Мы - беларусы! Са слаўным гераічным мінулым, стваральным сучасным, уражальным будучым.

Мы ўступаем у шэсцьдзесят пяты мірны год.

І нездарма ён аб’яўлены Годам роднай зямлі. Наша зямля - цудоўны куток планеты, падораны нам Богам. І мы павінны перадаць яе ў спадчыну дзецям і ўнукам яшчэ больш прыгожай і добраўпарадкаванай.

У гэты вечар, калі мы адкрыта глядзім адзін аднаму ў вочы, думаецца пра звычайнае чалавечае шчасце. А яго формула простая - дастойна жыць, кахаць і быць каханымі, адчуваць цяпло ў сямейным коле, бачыць здаровымі і паспяховымі сваіх блізкіх.

Няхай у Новым годзе ў вас усё гэта будзе.

Няхай адыдуць засмучэнні і нягоды, а сэрцы напоўняцца верай і аптымізмам.

Жадаю, каб у вашых дамах заўсёды панавала згода і быў дабрабыт.

Каб гучаў дзіцячы смех і свяціліся шчасцем вочы жанчын.

Кожнаму з вас болей яркіх жыццёвых імгненняў і радасных здзяйсненняў.

Няхай збудуцца добрыя надзеі і самыя смелыя мары.

Здароўя, шчасця і ўдачы вам, дарагія сябры.

З Новым годам!

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь