Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўУказы2009
border=0 border=0 border=0
border=0 2009 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Указ № 671 ад 31 снежня 2009 г.
Указ № 660 ад 28 снежня 2009 г.
Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў у Рэспубліцы Беларусь
Указ № 642 ад 24 снежня 2009 г.
Указ № 641 ад 24 снежня 2009 г.
Указ № 637 ад 17 снежня 2009 г.
Указ № 634 ад 17 снежня 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы дарожнага руху
Указ № 622 ад 11 снежня 2009 г.
Аб удасканаленні парадку рэгулявання зямельных адносін і ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель
Указ № 595 ад 7 снежня 2009 г.
Указ № 592 ад 7 снежня 2009 г.
Указ № 543 ад 16 лістапада 2009 г.
Указ № 538 ад 9 лістапада 2009 г.
Указ № 519 ад 23 кастрычніка 2009 г.
Указ № 524 ад 25 кастрычніка 2009 г.
Указ № 518 ад 23 кастрычніка 2009 г.
Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю
Указ № 510 ад 16 кастрычніка 2009 г.
Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
Указ № 499 ад 13 кастрычніка 2009 г.
Указ № 479 ад 25 верасня 2009 г.
Указ № 466 ад 24 верасня 2009 г.
Указ № 477 ад 25 верасня 2009 г.
Аб некаторых пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і ўнясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2009 г. № 194
Указ № 458 ад 14 верасня 2009 г.
Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе
Указ № 441 ад 7 верасня 2009 г.
Указ № 427 ад 21 жніўня 2009 г.
Указ № 414 ад 6 жніўня 2009 г.
Указ № 413 ад 6 жніўня 2009 г.
Указ № 407 ад 4 жніўня 2009 г.
Указ № 404 ад 4 жніўня 2009 г.
Указ N 371 ад 6 ліпеня 2009 г.
Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні
Указ № 355 ад 29 чэрвеня 2009 г.
Указ № 356 ад 30 чэрвеня 2009 г.
Указ № 349 ад 26 чэрвеня 2009 г.
Указ № 350 ад 26 чэрвеня 2009 г.
Указ № 334 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 336 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 331 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 332 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 333 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 328 ад 22 чэрвеня 2009 г.
Указ № 327 ад 22 чэрвеня 2009 г.
Указ № 320 ад 18 чэрвеня 2009 г.
Указ № 314 ад 16 чэрвеня 2009 г.
Указ № 302 ад 10 чэрвеня 2009 г.
Указ № 301 ад 10 чэрвеня 2009 г. аб зніжэнні платы за карыстанне льготнымі крэдытамі для жыллёвага будаўніцтва
Указ № 276 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Указ № 274 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Указ № 266 ад 28 мая 2009 г.
Указ № 265 ад 28 мая 2009 г.
Указ № 262 ад 26 мая 2009 г.
Указ № 258 ад 21 мая 2009 г.
Указ № 255 ад 21 мая 2009 г.
Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва
Указ № 256 ад 21 мая 2009 г.
Указ № 243 ад 12 мая 2009 г.
аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
Указ № 238 ад 7 мая 2009 г.
Указ № 239 ад 7 мая 2009 г.
Указ № 232 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 231 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 233 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 228 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 227 ад 30 красавіка 2009 г.
Указ № 224 ад 30 красавіка 2009 г.
Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Указ № 226 ад 30 красавіка 2009 г.
Указ № 196 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 194 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 192 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 178 ад 6 красавіка 2009 г.
Указ № 175 ад 4 красавіка 2009 г.
Указ № 138 ад 17 сакавіка 2009 года
Указ № 135 ад 17 сакавіка 2009 г.
Указ № 134 ад 17 сакавіка 2009 г.
Указ № 131 ад 17 сакавіка 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185
Указ № 123 ад 9 сакавіка 2009 г.
Указ № 116 ад 27 лютага 2009 г.
Указ № 106 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 100 ад 19 лютага 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 43
Указ № 105 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 104 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 91 ад 12 лютага 2009 г.
Указ № 97 ад 12 лютага 2009 г.
Указ № 70 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 76 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 75 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 74 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 64 ад 6 лютага 2009 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях будаўніцтва, адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў
Указ № 65 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 60 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 58 ад 2 лютага 2009 г.
Указ № 48 ад 23 студзеня 2009 г.
Указ № 49 ад 23 студзеня 2009 г.
Указ № 23 ад 10 студзеня 2009 г.
Указ № 7 ад 8 студзеня 2009 г.
Указ №6 ад 8 студзеня 2009 г.
Указ № 1 ад 3 студзеня 2009 г.
border=0 border=0
Указ № 1 ад 3 студзеня 2009 г.

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2007 г. № 119

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці:

1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2007 г. нумар 119 "Аб спрошчанай сістэме падаткаабкладання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г ., нумар 70, 1/8417; нумар 250, 1/8996; 2008 г., нумар 5, 1/9293; нумар 121, 1/9720) наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1. падпункт 2.2 пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.2. арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выказалі жаданне прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання з 1 студзеня 2009 г., маюць права перайсці на яе прымяненне пры захаванні імі за першыя дзевяць месяцаў 2008 года крытэрыяў сярэдняй колькасці работнікаў і валавой выручкі, устаноўленых у Палажэнні, зацверджаным гэтым Указам. Заява аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання падаецца арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік па ўстаноўленай форме да 20 студзеня 2009 г.

У 2009 годзе памер валавой выручкі, устаноўлены ў якасці крытэрыю для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, не індэксуецца;";

1.2. у падпункце 2.4 пункта 2:

словы "з сярэдняй колькасцю работнікаў за кожны месяц" замяніць словамі "з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна";

словы "абзаца другога часткі другой падпункта 4.1" замяніць словамі "часткі другой";

1.3. абзац другі пункта 3 выключыць;

1.4. у Палажэнні аб спрошчанай сістэме падаткаабкладання, зацверджаным гэтым Указам:

1.4.1. пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Перайсці на прымяненне спрошчанай сістэмы маюць права пры адначасовым захаванні крытэрыяў сярэдняй колькасці работнікаў і валавой выручкі на працягу першых дзевяці месяцаў года, што папярэднічае году, з якога прэтэндуюць на яе прымяненне, арганізацыі з колькасцю работнікаў у сярэднім за названы перыяд не больш за 100 чалавек, індывідуальныя прадпрымальнікі, калі памер іх валавой выручкі складае не больш за 2625 млн. рублёў.

Для мэт гэтага Палажэння:

колькасць работнікаў арганізацыі ў сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна вызначаецца шляхам падсумоўвання сярэдняй колькасці работнікаў за ўсе месяцы, мінулыя за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна, і дзялення атрыманай сумы на колькасць мінулых месяцаў;

сярэдняя колькасць работнікаў за кожны месяц вызначаецца ва ўстаноўленым парадку як: спісачная колькасць работнікаў у сярэднім за месяц (за выключэннем работнікаў, якія знаходзяцца ў водпусках па цяжарнасці і родах, у сувязі з усынаўленнем (удачарэннем) дзіцяці ва ўзросце да трох месяцаў, па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў); сярэдняя колькасць працуючых па сумяшчальніцтву з месцам асноўнай работы ў іншых наймальнікаў; сярэдняя колькасць асоб, якія выконвалі работу па грамадзянска-прававых дагаворах (у тым ліку заключаных з юрыдычнымі асобамі, калі прадметам дагавора з’яўляецца аказанне паслугі па прадастаўленню, найму работнікаў);

разлік колькасці работнікаў праводзіцца ў цэлым па арганізацыі, уключаючы філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя яе адасобленыя падраздзяленні;

валавая выручка вызначаецца ў адпаведнасці з часткамі першай - чацвёртай пункта 10 гэтага Палажэння.";

1.4.2. у пункце 5 словы "Рэспублікі Беларусь аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы (бюджэтны) год" замяніць словамі "аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь";

1.4.3. у пункце 6:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"замяняе выплату падаткаў, збораў (пошлін), адлічэнняў у дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадаўцамі якіх з’яўляюцца сельскія, пасялковыя, раённыя, Мінскі гарадскі і гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчыя камітэты, за выключэннем выпадкаў, пералічаных у пункце 7 гэтага Палажэння;";

у абзацы трэцім слова "бюджэт" замяніць словамі "рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты";

1.4.4. у пункце 7:

у частцы першай:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7. Пры прымяненні спрошчанай сістэмы захоўваецца агульны парадак выплаты:";

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"падатку на прыбытак адносна прыбытку, атрыманага ад рэалізацыі (пагашэння) каштоўных папер, пры ўмове вядзення раздзельнага ўліку выручкі (даходу) і затрат па рэалізацыі (пагашэнню) каштоўных папер і выручкі (даходу) і затрат па іншых відах дзейнасці. Пры адсутнасці раздзельнага ўліку выручка ад рэалізацыі (пагашэння) каштоўных папер уключаецца ў падатковую базу для вылічэння і выплаты падатку пры спрошчанай сістэме;";

абзац дзевяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"падатку на дабаўленую вартасць, за выключэннем арганізацый з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна не больш за 15 чалавек і індывідуальных прадпрымальнікаў, калі памер іх валавой выручкі нарастаючым падрахункам з пачатку года складае не больш за 1000 млн. рублёў;";

дапоўніць частку абзацамі дзесятым і адзінаццатым наступнага зместу:

"падатку на нерухомую маёмасць з кошту прыналежных індывідуальным прадпрымальнікам будынкаў і збудаванняў (іх частак), што не выкарыстоўваюцца ў прадпрымальніцкай дзейнасці;

плацяжоў за зямлю і падатку на нерухомую маёмасць для некамерцыйных арганізацый.";

частку другую пасля слоў "адлічэнняў у" дапоўніць словам "дзяржаўныя";

1.4.5. у пункце 8:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна не больш за 15 чалавек, калі памер іх валавой выручкі нарастаючым падрахункам з пачатку года складае не больш за 1000 млн. рублёў, маюць права выплачваць падатак на дабаўленую вартасць пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў. Пры гэтым падатак на дабаўленую вартасць выплачваецца да заканчэння падатковага перыяду адносна ўсіх аб’ектаў абкладання гэтым падаткам. Дзеянне гэтага абзаца не распаўсюджваецца на арганізацыі і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць у якасці падатковай базы валавы даход;";

пасля абзаца другога дапоўніць пункт абзацам наступнага зместу:

"тыя, хто выплачвае падатак на дабаўленую вартасць, маюць права перайсці (за выключэннем года, у якім ажыццёўлены пераход на выплату падатку на дабаўленую вартасць) на прымяненне спрошчанай сістэмы без выплаты падатку на дабаўленую вартасць з пачатку новага справаздачнага (падатковага) перыяду пры ўмове адначасовага захавання крытэрыяў сярэдняй колькасці работнікаў і валавой выручкі, вызначаных у абзацы другім гэтага пункта;";

абзац трэці лічыць абзацам чацвёртым;

1.4.6. пункт 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"10. Падатковай базай прызнаецца валавая выручка, што вызначаецца як сума выручкі, атрыманай за справаздачны перыяд арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, і даходаў ад пазарэалізацыйных аперацый.

Выручка ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў вызначаецца:

арганізацыямі - зыходзячы з паступленняў за рэалізаваныя тавары (работы, паслугі), маёмасныя правы ў грашовай і (або) натуральнай формах (у тым ліку ад трэціх асоб);

індывідуальнымі прадпрымальнікамі - у парадку, устаноўленым заканадаўствам для вызначэння даходу пры вылічэнні падаходнага падатку з фізічных асоб.

У валавую выручку не ўключаецца выручка ад продажу замежнай валюты.

Да даходаў ад пазарэалізацыйных аперацый адносяцца даходы, што ўключаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам у склад даходаў ад пазарэалізацыйных аперацый пры вылічэнні падатку на прыбытак і падаходнага падатку з фізічных асоб.

У падатковую базу не ўключаюцца:

сумы падатку на дабаўленую вартасць, што выплачваюцца з выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў і з пазарэалізацыйных даходаў у адпаведнасці з заканадаўствам, - для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму і выплачваюць падатак на дабаўленую вартасць;

выручка індывідуальных прадпрымальнікаў ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) пры ажыццяўленні дзейнасці, што падлягае абкладанню адзіным падаткам з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб.

З улікам асаблівасцей дзейнасці асобных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у выручку, што вызначаецца ў адпаведнасці з часткамі другой - пятай гэтага пункта, уключаюцца:

пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) па дагаворах даручэння, камісіі, кансігнацыі, транспартнай экспедыцыі і іншых аналагічных дагаворах - сума ўзнагароджання, атрыманая павераным, камісіянерам, кансігнатарам, экспедытарам і іншай аналагічнай асобай;

пры здачы маёмасці ў арэнду - сума арэнднай платы, атрыманая арэндадаўцам;

пры выкананні праектных і будаўнічых работ - сума, атрыманая за выкананне работ уласнымі сіламі;

пры ажыццяўленні дзейнасці ламбардаў па выдачы пазык пад залог маёмасці - сума, выручаная ад рэалізацыі закладзенай маёмасці за вылікам сумы, што вяртаецца залогадаўцу за рэалізаваную маёмасць;

пры рэалізацыі работ (паслуг), цэны (тарыфы) на якія сфарміраваны ва ўстаноўленым парадку без уліку кошту выкарыстоўваемых пры іх выкананні (аказанні) матэрыялаў і запасных частак, што аплачваюцца заказчыкамі, - сума, атрыманая ад рэалізацыі гэтых работ (паслуг) за вылікам пакупнога кошту названых матэрыялаў і запасных частак, вызначаемай у адпаведнасці з часткай дванаццатай гэтага пункта (пры забеспячэнні асобнага ўліку пакупнога кошту матэрыялаў і запасных частак);

пры прымяненні спрошчанай сістэмы арганізацыямі, што фінансуюцца з бюджэту (бюджэтнымі арганізацыямі), - сума, атрыманая імі ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пры пераходзе са спрошчанай сістэмы з выплатай (без выплаты) падатку на дабаўленую вартасць на спрошчаную сістэму без выплаты (з выплатай) падатку на дабаўленую вартасць падаткаабкладанне паступіўшых пасля пераходу сум выручкі за рэалізаваныя да пераходу тавары (работы, паслугі), маёмасныя правы ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, што прымяняліся на дату адгрузкі тавараў, выканання работ, аказання паслуг, перадачы маёмасных правоў.

Пры пераходзе з агульнай сістэмы падаткаабкладання на спрошчаную сістэму без выплаты падатку на дабаўленую вартасць паступіўшыя пасля пераходу сумы выручкі за рэалізаваныя да пераходу тавары (работы, паслугі), маёмасныя правы абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць у парадку і на ўмовах, што прымяняліся на дату адгрузкі тавараў, выканання работ, аказання паслуг, перадачы маёмасных правоў. Пры гэтым названыя сумы падатку на дабаўленую вартасць у падатковую базу не ўключаюцца.

Сумы падатку на дабаўленую вартасць, залішне прад’яўленыя ў першасных уліковых дакументах арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія прымяняюць спрошчаную сістэму без яго выплаты, пакупнікам тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў - плацельшчыкам падатку ў Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць вылічэнню і выплаце ў бюджэт гэтымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі (за выключэннем выпраўлення залішне прад’яўленых сум падатку на падставе актаў зверкі разлікаў, падпісаных прадаўцом і пакупніком) з прадстаўленнем ва ўстаноўленым парадку дэкларацый (разліку) па падатку на дабаўленую вартасць да канца бягучага падатковага перыяду. Пры гэтым названыя сумы падатку на дабаўленую вартасць у падатковую базу не ўключаюцца.

Вызначэнне валавой выручкі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія вядуць улік даходаў і расходаў у парадку, устаноўленым пунктам 17 гэтага Палажэння, праводзяцца па меры аплаты адгружаных тавараў, выкананых работ, аказаных паслуг, перададзеных маёмасных правоў.

Арганізацыі з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна, што не перасягае 5 чалавек, і індывідуальныя прадпрымальнікі, валавая выручка якіх не перасягае 1000 млн. рублёў у год і якія ажыццяўляюць рознічны гандаль і (або) аказваюць паслугі грамадскага харчавання, маюць права выкарыстоўваць у якасці падатковай базы валавы даход, што разлічваецца ў выглядзе розніцы паміж валавой выручкай, што вызначаецца ў адпаведнасці з гэтым пунктам, і пакупным коштам рэалізаваных тавараў за справаздачны перыяд.

Пакупны кошт тавараў вызначаецца як цана іх набыцця (дагаворная цана), павялічаная на фактычныя затраты па набыццю (мытныя пошліны і мытныя зборы, падатак на дабаўленую вартасць, камісійныя узнагароджанні, расходы на транспарціроўку, захоўванне) пры ўмове іх дакументальнага пацвярджэння.

Кошт тавараў у рэштках на канец справаздачнага перыяду можа вызначацца на падставе даных інвентарызацыі.

У выпадках, калі выбыццё тавараў не звязана з рэалізацыяй (нястача тавараў, іх псаванне, канфіскацыя, знішчэнне ў выніку пажару, аварыі, стыхійнага бедства, дарожна-транспартнага здарэння), праводзіцца адпаведнае змяншэнне пакупнога кошту.";

1.4.7. у пункце 11:

у абзацы другім лічбы "10" замяніць лічбай "8";

у абзацы трэцім лічбу "8" замяніць лічбай "6";

у абзацы чацвёртым лічбы "20" замяніць лічбамі "15";

1.4.8. пункт 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"12. Для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з месцам знаходжання (жыхарства) у сельскіх населеных пунктах і населеных пунктах, пералічаных у дадатку да гэтага Палажэння, пры ажыццяўленні дзейнасці па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) у гэтых населеных пунктах, а таксама ў сельскай мясцовасці* стаўка падатку пры спрошчанай сістэме ўстанаўліваецца:

5 працэнтаў - для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не выплачваюць падатак на дабаўленую вартасць;

3 працэнты - для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выплачваюць падатак на дабаўленую вартасць.

Устаноўленыя ў частцы першай гэтага пункта стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме:

не прымяняюцца пры рэалізацыі тавараў, работ, паслуг (у тым ліку па здачы маёмасці ў арэнду), вытворчасць, выкананне, аказанне якіх ажыццяўляецца з выкарыстаннем асноўных сродкаў і (або) працы работнікаў арганізацый або індывідуальных прадпрымальнікаў за межамі тэрыторыі, вызначанай у частцы першай гэтага пункта;

не распаўсюджваюцца на гандлёвую і пасрэдніцкую дзейнасць па ажыццяўленню аптовага і (або) рознічнага гандлю таварамі няўласнай вытворчасці.

Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі з месцам знаходжання (жыхарства) у населеных пунктах, названых у частцы першай гэтага пункта, якія аказваюць транспартныя паслугі, маюць права прымяняць устаноўленыя ў частцы першай гэтага пункта стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме ў выпадку, калі гэтыя населеныя пункты з’яўляюцца пунктамі адпраўлення і (або) прызначэння, а транспартныя сродкі, што выкарыстоўваюцца для аказання такіх паслуг, зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ў органах Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў па месцы знаходжання (жыхарства) названых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.";

1.4.9. дапоўніць пункт 12 падтэкставай заўвагай наступнага зместу:

"_______________

* Для мэт гэтага Указа пад сельскай мясцовасцю разумеецца тэрыторыя, што ўваходзіць у прасторавыя межы сельсаветаў, за выключэннем тэрыторый пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў раённага падпарадкавання.";

1.4.10. дапоўніць Палажэнне пунктам 12прым. наступнага зместу:

"12прым. Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права прымяняць розныя стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме, устаноўленыя ў гэтым Палажэнні, на падставе даных раздзельнага ўліку.";

1.4.11. пункт 13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"13. Падатковым перыядам прызнаецца каляндарны год.

Справаздачным перыядам з’яўляецца:

каляндарны месяц - для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму з выплатай падатку на дабаўленую вартасць;

каляндарны квартал - для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму без выплаты падатку на дабаўленую вартасць.

Сума падатку пры спрошчанай сістэме вызначаецца нарастаючым падрахункам з пачатку падатковага перыяду.";

1.4.12. у пунктах 15 і 16 слова "падатковым" замяніць словам "справаздачным";

1.4.13. у частцы першай пункта 17:

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"спрошчаны разлік кошту чыстых актываў арганізацыі;";

пасля абзаца трэцяга дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

"спрошчаны ўлік кошту паёў членаў вытворчага кааператыву;";

абзацы чацвёрты - шосты лічыць адпаведна абзацамі пятым - сёмым;

1.4.14. у частцы першай пункта 20 словы "сярэдняй колькасці работнікаў арганізацыі за кожны месяц" замяніць словамі "колькасці работнікаў арганізацыі ў сярэднім за гэты перыяд, вызначанай у адпаведнасці з часткай другой пункта 4 гэтага Палажэння";

1.4.15. пункт 21 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

"Арганізацыі, што прымяняюць спрошчаную сістэму з дня дзяржаўнай рэгістрацыі, вызначаюць колькасць работнікаў у годзе дзяржаўнай рэгістрацыі ў сярэднім за перыяд з 1-га чысла месяца прымянення спрошчанай сістэмы па справаздачны перыяд уключна.";

1.4.16. пункт 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"24. Прымяненне арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі спрошчанай сістэмы спыняецца, і яны ажыццяўляюць выплату падаткаў, збораў (пошлін) у агульным парадку пачынаючы з месяца, наступнага за справаздачным перыядам, у якім:

колькасць работнікаў арганізацыі ў сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна, вызначаная ў адпаведнасці з часткай другой пункта 4 гэтага Палажэння, перасягнула 100 чалавек;

валавая выручка нарастаючым падрахункам на працягу каляндарнага года перасягнула 3500 млн. рублёў;

імі прынята рашэнне аб адмове ад прымянення спрошчанай сістэмы. Пры гэтым арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны праінфармаваць аб сваім рашэнні падатковыя органы не пазней як за 15 дзён да пачатку наступнага справаздачнага перыяду;

пры прымяненні спрошчанай сістэмы без выплаты падатку на дабаўленую вартасць:

колькасць работнікаў арганізацыі, што выкарыстоўвае ў якасці падатковай базы валавы даход, у сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна перасягнула 5 чалавек і (або) валавая выручка арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў нарастаючым падрахункам на працягу каляндарнага года склала больш за 1000 млн. рублёў. Такія арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі таксама маюць права перайсці на прымяненне спрошчанай сістэмы з выкарыстаннем у якасці падатковай базы валавой выручкі з выплатай або без выплаты падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;

колькасць работнікаў арганізацыі ў сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна перасягнула 15 чалавек і (або) валавая выручка арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў нарастаючым падрахункам на працягу каляндарнага года склала больш за 1000 млн. рублёў. Гэтыя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі таксама маюць права перайсці на прымяненне спрошчанай сістэмы з выплатай падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем.";

1.4.17. дапоўніць Палажэнне дадаткам наступнага зместу:

"Дадатак

да Палажэння аб спрошчанай сістэме падаткаабкладання

ПЕРАЛІК
населеных пунктаў, у якіх для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў прымяняюцца паніжаныя стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання

Брэсцкая вобласць:

г.Белаазерск

г.Бяроза

г.Высокае

г.Ганцавічы

г.Давыд-Гарадок

г.Драгічын

г.Жабінка

г.Іванава

г.Івацэвічы

г.Камянец

г.Косава

г.Лунінец

г.Ляхавічы

г.Маларыта

г.Мікашэвічы

г.Пружаны

г.Столін

г.п.Антопаль

г.п.Гарадзішча

г.п.Дамачава

г.п.Лагішын

г.п.Ружаны

г.п.Целяханы

г.п.Шарашова

р.п.Рэчыца

Віцебская вобласць:

г.Барань

г.Браслаў

г.Верхнядзвінск

г.Глыбокае

г.Гарадок

г.Дзісна

г.Докшыцы

г.Дуброўна

г.Лепель

г.Міёры

г.Новалукомль

г.Паставы

г.Сянно

г.Талачын

г.Чашнікі

г.п.Бягомль

г.п.Бешанковічы

г.п.Багушэўск

г.п.Балбасава

г.п.Баравуха

г.п.Ветрына

г.п.Відзы

г.п.Варапаева

г.п.Езярышча

г.п.Копысь

г.п.Коханава

г.п.Лёзна

г.п.Лынтупы

г.п.Обаль

г.п.Арэхаўск

г.п.Асвея

г.п.Падсвілле

г.п.Расоны

г.п.Руба

г.п.Сураж

г.п.Ушачы

г.п.Шаркаўшчына

г.п.Шуміліна

г.п.Янавічы

Гомельская вобласць:

г.Буда-Кашалёва

г.Васілевічы

г.Ветка

г.Добруш

г.Ельск

г.Жыткавічы

г.Калінкавічы

г.Нароўля

г.Петрыкаў

г.Рагачоў

г.Тураў

г.Хойнікі

г.Чачэрск

г.п.Брагін

г.п.Зарэчча

г.п.Камарын

г.п.Капаткевічы

г.п.Карма

г.п.Лельчыцы

г.п.Лоеў

г.п.Азарычы

г.п.Акцябрскі

г.п.Парычы

г.п.Стрэшын

г.п.Церахоўка

г.п.Уваравічы

пас.Ільіч

р.п.Беліцк

р.п.Бальшавік

р.п.Касцюкоўка

р.п.Сасновы Бор

Гродзенская вобласць:

г.Бярозаўка

г.Ваўкавыск

г.Дзятлава

г.Іўе

г.Масты

г.Навагрудак

г.Ашмяны

г.Свіслач

г.Скідзель

г.Слонім

г.Смаргонь

г.Шчучын

г.п.Вялікая Бераставіца

г.п.Воранава

г.п.Жалудок

г.п.Зэльва

г.п.Казлоўшчына

г.п.Карэлічы

г.п.Краснасельскі

г.п.Любча

г.п.Мір

г.п.Наваельня

г.п.Астрына

г.п.Астравец

г.п.Поразава

г.п.Радунь

г.п.Рось

г.п.Сапоцкін

г.п.Юрацішкі

р.п.Пагранічны

Мінская вобласць:

г.Беразіно

г.Вілейка

г.Валожын

г.Дзяржынск

г.Заслаўе

г.Клецк

г.Капыль

г.Крупкі

г.Лагойск

г.Любань

г.Мар’іна Горка

г.Мядзел

г.Нясвіж

г.Смалявічы

г. Старыя Дарогі

г.Стоўбцы

г.Узда

г.Фаніпаль

г.Чэрвень

г.п.Бобр

г.п.Гарадзея

г.п.Івянец

г.п.Чырвоная Слабада

г.п.Крывічы

г.п.Мачулішчы

г.п.Негарэлае

г.п.Плешчаніцы

г.п.Радашковічы

г.п.Рудзенск

г.п.Свір

г.п.Свіслач

г.п.Смілавічы

г.п.Старобін

г.п.Урэчча

г.п.Халопенічы

курортны пасёлак Нарач

р.п.Зялёны Бор

р.п.Праўдзінскі

Магілёўская вобласць:

г.Быхаў

г.Горкі

г.Кіраўск

г.Клімавічы

г.Клічаў

г.Касцюковічы

г.Крычаў

г.Мсціслаў

г.Асіповічы

г.Слаўгарад

г.Чавусы

г.Чэрыкаў

г.Шклоў

г.п.Бялынічы

г.п.Глуск

г.п.Дрыбін

г.п.Краснаполле

г.п.Круглае

г.п.Хоцімск

р.п.Глуша

р.п.Ялізава

р.п.Татарка".

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 г., за выключэннем падпункта 1.1 пункта 1, пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання гэтага Указа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь