Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2002 г. № 208
У мэтах далейшага развіцця свабоднай эканамічнай зоны ”Гроднаінвест“, стварэння ўмоў для прыцягнення айчынных і замежных інвестыцый п а с т а н а ў л я ю:
1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2002 г. № 208 ”Аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны ”Гроднаінвест “ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 46, 1/3642; 2005 г., № 92, 1/6516) наступныя змяненні:
у пункце 1 лічбы ”1045,9“ замяніць лічбамі ”2187,83“;
дадатак да Указа выкласці ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).
2. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |