Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185
1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 38, 1/1172; 2001 г., № 100, 1/3137; 2008 г., № 172, 1/9873) наступныя змяненні і дапаўненні:
1.1. у пункце 1:
1.1.1. у частцы сёмай падпункта 1.10:
абзац пятнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"паўналетнія члены сям’і памерлага (загінуўшага, прызнанага адсутным без вестак) наймальніка службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама асобы, названыя ў пунктах 8 і 9 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2007 г. № 128 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення і выкарыстання жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 70, 1/8420), якія пражываюць у службовых жылых памяшканнях на падставе дагавора найму службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленых да ўступлення ў сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляванню жыллёвых адносін" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 190, 1/6977), якія, маючы прадугледжаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2007 г. № 128 падставы, да 1 студзеня 2008 г. не выкарысталі права на перадачу ва ўласнасць на аплатнай аснове службовых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, - на працягу тэрміну дзеяння заключанага ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дагавора найму службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду;";
пасля абзаца шаснаццатага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:
"грамадзяне, якім былі назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, - па ўзгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ў адпаведнасці з пацвярджаючымі назначэнне гэтых стыпендый дакументамі, якія выдаюцца арганізацыямі, што ажыццяўлялі іх выплаты;";
абзацы сямнаццаты і васямнаццаты лічыць адпаведна абзацамі васямнаццатым і дзевятнаццатым;
1.1.2. дапоўніць пункт падпунктам 1.111 наступнага зместу:
"1.111. да заключэння крэдытных дагавораў з грамадзянамі, якія з’яўляюцца членамі арганізацый забудоўшчыкаў (далей – члены арганізацый забудоўшчыкаў), ільготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў могуць прадастаўляцца:
арганізацыям забудоўшчыкаў шляхам заключэння крэдытных дагавораў з пазначэннем працэнтаў, што выплачваюцца за карыстанне льготным крэдытам, у памерах, вызначаных у падпункце 1.4 гэтага пункта, і далейшым пераафармленнем выдадзенага крэдыту на членаў арганізацый забудоўшчыкаў прапарцыянальна ўдзельнай вазе льготна крэдытуемай плошчы будуемых (рэканструюемых) жылых памяшканняў, на ўмовах, прадугледжаных у гэтым Указе;
арганізацыям, якія выконваюць функцыі заказчыкаў па будаўніцтву (рэканструкцыі) жылых памяшканняў (далей – заказчыкі)*, шляхам заключэння крэдытных дагавораў на суму, што складае не больш як 30% кошту агульнай плошчы жылых памяшканняў аб’екта, што будуецца (рэканструюецца), зыходзячы з удзельнай вагі нарматыву льготна крэдытуемай плошчы, вызначанай на падставе звестак, якія ёсць у спісах на атрыманне льготных крэдытаў членаў арганізацый забудоўшчыкаў, з пазначэннем працэнтаў, што выплачваюцца за карыстанне льготным крэдытам, у памерах, вызначаных у падпункце 1.4 гэтага пункта, і далейшым пераафармленнем выдадзенага крэдыту на членаў арганізацый забудоўшчыкаў.
Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца арганізацыям забудоўшчыкаў, заказчыкам пасля паступлення ў адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" спісаў на атрыманне льготных крэдытаў членаў арганізацый забудоўшчыкаў па поўнасцю сфарміраваных арганізацыях забудоўшчыкаў. Пры гэтым ільготныя крэдыты прадастаўляюцца заказчыкам на тэрмін да 6 месяцаў з умовай далейшага іх пераафармлення на членаў арганізацый забудоўшчыкаў да заканчэння тэрміну, на які яны прадастаўлены, на ўмовах, прадугледжаных у гэтым Указе.
Класіфікацыя запазычанасці і ацэнка крэдытнай рызыкі па крэдытах, выдадзеных у адпаведнасці з гэтым Указам заказчыкам, ажыццяўляюцца незалежна ад здольнасці даўжніка выканаць свае абавязацельствы, якасці і дастатковасці забеспячэння.
Ільготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў прадастаўляюцца арганізацыям забудоўшчыкаў, заказчыкам пры наяўнасці заключэння дзяржаўнай экспертызы праектаў і каштарысаў па названых аб’ектах, дазволу органа дзяржаўнага будаўнічага нагляду Рэспублікі Беларусь на правядзенне будаўніча-мантажных работ, выдадзенага заказчыку, дагавора будаўнічага падраду.
Пры пераафармленні прадастаўленых у адпаведнасці з часткамі першай і другой гэтага падпункта льготных крэдытаў абавязацельствы па іх пагашэнню і выплаце працэнтаў за карыстанне імі пераходзяць на членаў арганізацый забудоўшчыкаў з даты выдачы льготных крэдытаў гэтым арганізацыям на ўмовах, прадугледжаных у гэтым Указе, прапарцыянальна ўдзельнай вазе льготна крэдытуемай плошчы жылых памяшканняў, што будуюцца (рэканструююцца), для вызначэння велічыні льготнага крэдыту;";
1.1.3. частку першую падпункта 1.16 дапоўніць словамі "і маючае ў адпаведнасці з заканадаўствам права на атрыманне льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання";
1.1.4. у падпункце 1.19:
абзац трэці часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"на працягу года з дня пагашэння гэтага крэдыту можа ажыццяўляцца адпаведнаму раённаму, гарадскому выканаўчаму і распарадчаму органу, мясцовай адміністрацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.";
частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"Пры адмове адпаведнага раённага, гарадскога выканаўчага і распарадчага органа, мясцовай адміністрацыі ў куплі жылога памяшкання (яго частак, долей на праве ўласнасці), пабудаванага (рэканструяванага, набытага) з прыцягненнем ільготнага крэдыту, продаж, дарэнне або абмен названага жылога памяшкання (яго частак, долей на праве ўласнасці) на працягу года з дня пагашэння крэдыту ажыццяўляецца з дазволу названага выканаўчага і распарадчага органа, мясцовай адміністрацыі ў выключных выпадках (пераезд у іншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласніка жылля і да т.п.) або ў выпадку паляпшэння жыллёвых умоў уласнікам жылля, які прызнаны ва ўстаноўленым парадку маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, шляхам будаўніцтва, рэканструкцыі або набыцця жылога памяшкання. Да пагашэння льготнага крэдыту рашэнне гэтага выканаўчага і распарадчага органа, мясцовай адміністрацыі аб дарэнні або аб абмене згаданага жылога памяшкання (яго частак, долей на праве ўласнасці) можа прымацца толькі са згоды адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" у парадку, устаноўленым заканадаўствам;";
1.2. пункт 31 пасля слова "грамадзянам" дапоўніць словамі ", а таксама арганізацыям забудоўшчыкаў і заказчыкам".
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Указам.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
__________________ * Да арганізацый, якія выконваюць функцыі заказчыкаў па будаўніцтву (рэканструкцыі) жылых памяшканняў, адносяцца камунальныя унітарныя прадпрыемствы па капітальнаму будаўніцтву, на якія ўскладзены функцыі адзіных дзяржаўных заказчыкаў па будаўніцтву жылых дамоў для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай, іншыя дзяржаўныя арганізацыі або арганізацыі з доляй дзяржавы ў статутным фондзе больш як 50%, якія выступаюць заказчыкамі па будаўніцтву жылых дамоў для грамадзян, што ажыццяўляюць будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай, на падставе рашэння раённага, гарадскога, раённага ў горадзе выканаўчага і распарадчага органа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |