Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў выступленняўВіншаванні2008
border=0 border=0 border=0
border=0 2008 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Віншаванне з Днём маці
Віншаванне з Днём ведаў
Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём Незалежнасці
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём пагранічніка і 90-годдзем пагранічных войскаў
Віншаванне калектыву Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 50-годдзем з дня ўтварэння гэтай установы
Віншаванне суайчыннікам з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Віншаванне суайчыннікам з 1 Мая
Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі са святам Вялікадня
Віншаванне беларусам і расіянам з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Віншаванне з 90-й гадавінай утварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Ражджаством Хрыстовым
Віншаванне калектыву грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз журналістаў"
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам XV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Віншаванне суайчыннікам з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з 90-годдзем камсамола
Віншаванне жыхарам Наваполацка з 50-годдзем горада
Прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам XXIX Алімпіяды ў Пекіне
Віншаванне работнікам сістрэмы аховы здароўя з Днём медыцынскіх работнікаў
Віншаванне суайчыннікам з Днём Перамогі
Віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 23 сакавіка 2008 года
Віншаванне з Днём Канстытуцыі
Віншаванне жанчынам Беларусі з Днём жанчын
Віншаванне з 90-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Віншаванне Мікалаю Дудаву з нагоды выбрання яго губернатарам Магаданскай вобласці
Удзельнікам XX Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"
Вiншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Ражджаством Хрыстовым
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ
border=0 border=0
Віншаванне з 90-й гадавінай утварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 30.12.2008

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з 90-й гадавінай утварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Для нас гэта падзея мае лёсавызначальнае значэнне. Яна змяніла ход нацыянальнай гісторыі, паклала пачатак слаўнаму летапісу ўласна беларускай дзяржаўнасці і важнаму этапу яе рэальнага станаўлення, дала магчымасць кансалідаваць нацыю, развіваць сваю самабытную культуру.

Створаная па волі народа, а не літасцю іншаземных акупантаў, новая самастойная рэспубліка падвяргалася самым бязлітасным выпрабаванням грамадзянскай вайны, знешняй агрэсіі і ўсеагульнай разрухі. Але яна не здалася! Стойка і мужна пераадольвала ўсе нягоды, аб'яднаўшы свае намаганні з брацкімі народамі і стаўшы адным з заснавальнікаў Савецкага Саюза - вялікай дзяржавы, якая вызваліла чалавецтва ад фашысцкага рабства. Яскравым сведчаннем прызнання сусветнай супольнасцю ўкладу БССР у агульную Перамогу стаў яе ўдзел у заснаванні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Уражальныя поспехі ў прамысловасці і аграрнай сферы, абнаўленні гарадоў і вёсак, развіцці навукі і культуры, правядзенні міралюбівай палітыкі, дасягнутыя ў савецкі перыяд, былі і застаюцца надзейнай базай для забеспячэння рэальнага суверэнітэту дзяржавы. Менавіта ў гэтыя гады быў закладзены фундамент, на якім і сёння трывала стаіць Рэспубліка Беларусь.

Адзначаючы слаўную дату і аддаючы даніну глыбокай павагі гістарычнай памяці народа, мы заўсёды будзем удзячныя тым, хто абараняў і ўздымаў з руін нашу Айчыну. Іх ратныя і працоўныя подзвігі натхняюць нас на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.

У гэты знамянальны дзень жадаю вам, дарагія суайчыннікі, здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых здзяйсненняў у імя любімай Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь