Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Прыняцце Асноўнага Закона стала важнай падзеяй у жыцці нашай краіны, значнай вяхой у станаўленні дзяржаўнасці Беларусі.
Канстытуцыя прадоўжыла дэмакратычныя традыцыі беларускага народа, адкрыла новыя магчымасці для адраджэння яго духоўных і культурных каштоўнасцей. Яе асноўныя палажэнні накіраваны на захаванне сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве, абарону правоў і свабод грамадзян, забеспячэнне зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх звёнаў улады.
Канстытуцыя з'яўляецца ядром прававой сістэмы дзяржавы, вызначае сэнс і змест іншых актаў заканадаўства.
На аснове галоўнага Закона мы імкнёмся зрабіць жыццё людзей дастойным і шчаслівым. Рэспубліка Беларусь сёння - гэта краіна з эканомікай, якая дынамічна развіваецца. Беларусы маюць магчымасць стваральна працаваць, гадаваць дзяцей у спакойнай і добразычлівай абстаноўцы.
Мы ганарымся сваёй цудоўнай Радзімай - 65 гадоў таму наш народ гераічна адстаяў свабоду і ўнёс велізарны ўклад у Вялікую Перамогу над фашызмам.
Перакананы, што дабрабыт краіны ў многім вызначаецца нашым уменнем працаваць, выконваць свае абавязкі ў адносінах да дзяржавы, знаходзіць новыя рашэнні штодзённых задач. Толькі разам мы можам пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь.
Жадаю вам новых здзяйсненняў, здароўя, шчасця, дастатку, поспехаў і аптымізму. Няхай гэта свята надасць сіл і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на карысць роднай Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка |