Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiстапад17-23 лiстапада
border=0 border=0 border=0
border=0 17-23 лiстапада border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Каментарый да Указа № 626 ад 18 лістапада 2008 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лівана Мішэля Сулеймана з нацыянальным святам
Адбыўся справаздачны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра
Беларусь робіць канкрэтныя захады, што фарміруюць аснову беларуска-еўрапейскіх адносін
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту з 55-годдзем з дня заснавання ВНУ
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Аляксея Баталава з 80-годдзем
Каментарый да Указа № 623 ад 18 лістапада 2008 г.
Заснаваны сцягі Вілейскага раёна, Слуцка і Слуцкага раёна
Пытанні дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях абмяркоўваліся на нарадзе з удзелам Кіраўніка дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда з Нацыянальным днём
Каментарый да Указа № 617 ад 17 лістапада 2008 г.
Каментарый да Указа № 618 ад 17 лістапада 2008 г.
border=0 border=0
Каментарый да Указа № 618 ад 17 лістапада 2008 г.18.11.2008

У Беларусі ўводзіцца новы, больш спрошчаны парадак дзяржаўных закупак. Адпаведны Указ № 618 "Аб дзяржаўных закупках у Рэспубліцы Беларусь" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 лістапада.

Дакументам замацаваны ключавыя прынцыпы рэгулявання ў галіне дзяржаўных закупак: забеспячэнне максімальнай эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў, галоснасці і празрыстасці закупачнага працэсу, добрасумленнай канкурэнцыі сярод патэнцыяльных пастаўшчыкоў, а таксама дэбюракратызацыя і спрашчэнне закупачнага працэсу.

У мэтах прадастаўлення большай самастойнасці і павышэння адказнасці прыняцце рашэнняў па пытаннях дзяржаўных закупак прадастаўлена кіраўнікам дзяржаўных органаў і саміх закупляючых арганізацый. Адмяняецца шматступеньчатая працэдура ўзгаднення з рознага ўзроўню дзяржаўнымі органамі.

Пры гэтым ліквідуецца інстытут міжведамасных камісій, экспертных саветаў, якія ўдзельнічалі ў прыняцці такіх рашэнняў, адмяняецца неабходнасць узгаднення прымаемых рашэнняў з вышэйстаячымі дзяржаўнымі органамі.

З улікам накопленага вопыту правядзення працэдур закупак ва ўказе ўдакладняецца паняцце дзяржаўных закупак, захоўваецца магчымасць іх цэнтралізацыі, вызначаюцца прынцыпцы яе ажыццяўлення.

Дакументам вызначаны пералік відаў працэдур дзяржаўных закупак. Гэта конкурс (адкрыты, закрыты, якія могуць быць двухэтапныя), працэдура запыту цэнавых прапаноў, працэдура афармлення канкурэнтнага ліста, а таксама як альтэрнатыва названым працэдурам працэдура закупкі з адной крыніцы.

Скарэкціраваны таксама пералік тавараў (работ, паслуг), пры набыцці якіх працэдуры конкурснай сістэмы закупак не прымяняюцца.

Асобныя дзяржаўныя органы надзяляюцца дадатковымі паўнамоцтвамі. Так, на Міністэрства фінансаў ускладаецца абавязак вядзення рэгістрацыі дагавораў аб дзяржаўных закупках, Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту даручаецца вядзенне адзінай статыстычнай справаздачнасці па пытаннях дзяржаўных закупак.

Акрамя таго, устанаўліваецца адказнасць у адносінах да службовых асоб усіх узроўняў, якія ўдзельнічаюць у працэдурах закупак: кіраўнікоў дзяржаўных органаў (арганізацый) - персанальная, аж да вызвалення ад займаемай пасады, за незабеспячэнне патрабаванняў заканадаўства аб дзяржаўных закупках; старшынь і членаў камісій, створаных для правядзення конкурсаў (іншых відаў працэдур закупак), іншых спецыялістаў заказчыка, якія ўдзельнічаюць у працэсе ажыццяўлення дзяржаўных закупак, - дысцыплінарная, адміністрацыйная, крымінальная і (або) іншая за парушэнне правіл у сферы дзяржаўных закупак, якое прычыніла шкоду дзяржаве, арганізацыям або грамадзянам.

Палажэнні Указа ў цэлым накіраваны на ўдасканаленне парадку дзяржаўных закупак у рэспубліцы з улікам тыпавых міжнародных патрабаванняў да распараджальнікаў бюджэтных сродкаў па эфектыўнасці іх выкарыстання.

Дакумент уступае ў сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем некаторых пунктаў. Калі працэдуры закупак пачаты або дагаворы на пастаўку тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) заключаны да ўступлення ў сілу Указа, то дзяржзакупкі тавараў (работ, паслуг) завяршаюцца па ранейшаму заканадаўству.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь