Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
Паведамленні прэс-службы 
Выступленні  Інтэрв'ю  Вiншаваннi 
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяПадзеіІнтэрв'ю
border=0 border=0 border=0
border=0 Інтэрв'ю border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Вытрымкі з інтэрв’ю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі заходнееўрапейскім СМІ
Вытрымкі з інтэрв’ю газеце ”The Wall Street Journal“ (ЗША)
Вытрымкі з інтэрв’ю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кіраўнікам вядучых беларускіх СМІ
border=0 border=0
Вытрымкі з інтэрв’ю газеце ”The Wall Street Journal“ (ЗША) 11.11.2008

Захад абсалютна не разумее і не ўяўляе, якія працэсы адбываюцца ў Беларусі. Такую думку выказаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю газеце "The Wall Street Journal".

"Захад патрабаваў ад нас вызваліць Казуліна, плюс яшчэ (незразумела толькі навошта?) бізнесменаў, якія парушылі падатковае заканадаўства. За такія парушэнні ў Амерыцы людзі няхутка выйшлі б з турмы. Яны цалкам па справе былі асуджаны. Нікому не дадзена права ўзрываць на спакойных мінскіх вуліцах выбуховыя ўстройствы, нікому не дадзена права парушаць падатковае заканадаўства. Як у Амерыцы, так і ў нас такіх парушэнняў хапае. Але чамусьці Захад убачыў у гэтым палітычны падтэкст. Добра, убачылі палітычны падтэкст і думалі, што калі Прэзідэнт выпусціць іх (так званых палітзняволеных), то яны перавернуць краіну і зусім іншая сітуацыя тут складзецца. Мы іх вызвалілі задоўга да парламенцкіх выбараў. Скажыце, што яны перавярнулі ў краіне? Вось факт таго, што Захад не разумее, што адбываецца ў Беларусі, і няправільна ацэньвае ролю і значнасць некаторых палітыкаў. Захад яшчэ раз пераканаўся, што не толькі яны, але і ўся наша так званая апазіцыя, якая ходзіць да амерыканцаў, да еўрапейцаў, каб ім толькі выдзелілі якія-небудзь сродкі на існаванне, нічога не можа зрабіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў: "А калі ўжо Захад на вызваленні Казуліна настойваў і ў залежнасць ад гэтага ставіў вырашэнне сур'ёзных праблем у адносінах з Беларуссю, няўжо для нас гэта праблема? Добра, адпусцілі. І атрымалі ад гэтага вялікія палітычныя дывідэнды. А Захад яшчэ раз пераканаўся, што ні ён, ніхто іншы, хто стаіць з ім побач, - яны нічога тут не варты. Яны сёння ужо адыграныя фігуры. Мы ж атрымалі станоўчы эфект. І Захад гэта ацаніў як рух да дэмакратыі".

Пры гэтым Прэзідэнт задаў рэзоннае пытанне: аб якіх палітзняволеных можа ісці размова, калі ёсць канкрэтны артыкул у Крымінальным кодэксе? "Мы ж не ўтойваем, за што яны асуджаны, і ёсць матэрыялы, у тым ліку і відэаматэрыялы. Ад гэтага ж нікуды не пойдзеш. Еўропа і Амерыка расцанілі нашы дзеянні як крок Беларусі ў нармальным напрамку. Дзякуй ім за гэта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Далейшае развіццё адносін Беларусі са Злучанымі Штатамі Амерыкі залежыць ад дзеянняў амерыканскага боку, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Усё залежыць ад Амерыкі. Калі Амерыка зацікаўлена ў развіцці адносін з намі без выбудоўвання якіх-небудзь дадатковых бар'ераў і папярэдніх умоў, то мы сур'ёзна ў гэтым плане рушым наперад, і амерыканцы будуць задаволены супрацоўніцтвам з Беларуссю", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і ЗША павінны вярнуцца да таго этапа і якасці ў адносінах, якія былі да крызісу, і пачаць весці дыялог. "Я думаю, амерыканцы зразумелі, што Беларусь - ключавая краіна ў Еўропе і з ёй трэба супрацоўнічаць", - дадаў ён.

Што датычыцца скарачэння штату амерыканскага пасольства ў Беларусі і беларускага ў ЗША, Прэзідэнт заўважыў, што "невырашальных пытанняў няма". "Дапусцім, Дзярждэпартамент ЗША ведае, што мы хочам бачыць ад амерыканцаў, і яны ведаюць, якія патрабаванні ў нас тут да Злучаных Штатаў Амерыкі. Мы ведаем іх патрабаванні. Таму тут трэба заканчваць гэты працэс і дамаўляцца. Мы павінны пачаць дыялог", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

"Пасольства для таго і існуе, каб нармалізоўваць, устанаўліваць добрыя адносіны паміж дзяржавамі. Мы гатовы ў гэтым напрамку рухацца. Але зноў жа - мяч на полі амерыканцаў", - падвёў вынікі Прэзідэнт.

Беларусь і ЗША маглі б мець большыя перспектывы ва ўзаемным гандлі. Такую думку выказаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

"Калі б не санкцыі, то ў гэтым годзе мы паставілі б на амерыканскі рынак прадукцыі на суму каля мільярда долараў. Мы маглі б мець 10 мільярдаў з Амерыкай тавараабароту і перспектывы ў гэтых адносінах вельмі вялікія. Інвестыцыі амерыканскія важныя. Для нас вельмі важна высокатэхналагічнае абсталяванне, якое вырабляецца ў ЗША. Але калі амерыканцы не будуць яго пастаўляць, мы яго знойдзем у Еўропе, а не ў Еўропе - дык у Азіі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"У гандлі з Амерыкай, паўтараю, у нас вялікія перспектывы. Што такое мільярд для ЗША і Беларусі, калі мы з Расіяй маем сёння пад $35 млрд. тавараабарот?" - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Беларусі ўдалося дыверсіфікаваць свой экспарт. "Калі ў цэлым гаварыць, то мы сёння ўжо менш за палову экспартнай прадукцыі пастаўляем у Расію. А раней 80 працэнтаў пастаўлялі. Цяпер прыкладна столькі, колькі і ў Расію, мы пастаўляем у Еўрапейскі саюз", - сказаў Прэзідэнт.

Адмова Міжнароднага валютнага фонду ў выдачы Беларусі крэдыту будзе рашэннем, абумоўленым палітыкай, а не эканамічнымі прычынамі. Такую думку выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Міжнародны валютны фонд прызнаў прагрэс Беларусі па ўсіх напрамках. "Перагаворы завяршаюцца, наш прагрэс яны прызналі па ўсіх напрамках. Так, яны нам робяць некаторыя заўвагі, часам справядлівыя, і мы на іх неадкладна рэагуем", - заявіў беларускі лідэр. Ён таксама дадаў, што Беларусь як член МВФ рэгулярна плаціць узносы і прысутнічае на пасяджэннях фонду.

Паводле слоў Прэзідэнта, адной з заўваг МВФ да Беларусі стала павышэнне ў лістападзе ва ўмовах крызісу заработнай платы. "Але ў нас людзі не такія багатыя, нават калі мы і павысілі гэту заработную плату, дык гэта не намнога. Яны маюць рацыю, што ва ўмовах крызісу заработную плату не павышаюць. Аднак мы гэта рашэнне прынялі яшчэ да фінансавага крызісу ў Еўропе і Амерыцы. Таму яго цяпер адмяняць няправільна", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Незадаволены МВФ і вельмі нізкім узроўнем аплаты насельніцтвам камунальных паслуг. Аляксандр Лукашэнка прызнае справядлівасць гэтых заўваг. Аднак, паводле яго слоў, "наша насельніцтва не такое багатае, каб поўнасцю аплачваць камунальныя паслугі". "Хоць мы паступова і павышаем гэту плату. Памалу і мы, як і вы, прыйдзем з часам да таго, што наша насельніцтва будзе на 100 працэнтаў разлічвацца за камунальныя паслугі. А пакуль гэта не так, і заўвагі гэтыя мы прымаем", - адзначыў беларускі лідэр.

Што ж датычыцца крэдытаў МВФ, то, на думку Прэзідэнта, Беларусь "абыходзілася без іх і раней, у вельмі цяжкія для рэспублікі часы".

"Цяпер не дадуць - дык мы будзем з гэтага зыходзіць у супрацоўніцтве з МВФ, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я як Прэзідэнт, Кіраўнік дзяржавы, папярэдзіў і Урад, і Старшыню Нацыянальнага банка, калі ў гэтай сітуацыі, пры нашай сітуацыі (а яна не такая, як у іншых дзяржавах, якім яны выдаюць крэдыты) яны нам не дапамогуць, то навошта нам гэта супрацоўніцтва? Мы з'яўляемся членам МВФ, узносы плацім, рэгулярна прысутнічаем на пасяджэннях Міжнароднага валютнага фонду. Дык навошта гэта, калі да нас будзе такое стаўленне?"

Ва ўмовах значнага падзення цэн на вуглевадародную сыравіну рашэнне Расіі аб павелічэнні для Беларусі кошту прыроднага газу не будзе правільным. Такую думку выказаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння цэны на вуглевадародную сыравіну значна знізіліся. Я не думаю, што будзе правільным, калі Расія ўзніме ў гэтай сітуацыі цэны на прыродны газ. Вы ведаеце, што цана, якая закладзена ў нашым бюджэце, - гэта $140", - сказаў Прэзідэнт.

На яго думку, пытанне цаны газу - гэта, перш за ўсё, пытанне прысутнасці беларускіх тавараў на расійскім рынку. "Калі ў Беларусі будзе ў 2-3 разы цана на газ вышэйшая, чым у расійскіх спажыўцоў, то як мы зможам канкурыраваць з імі на расійскім рынку? І што гэта тады за адзіная Саюзная дзяржава, калі ёсць такая розніца? Правільна пастаўлена пытанне? Правільна. Тым больш, што мы некалі дамовіліся, што ў суб'ектаў гаспадарання і ў Расіі, і ў Беларусі павінны быць аднолькавыя ўмовы, у тым ліку і па цане на энергасыравіну. Таму калі мы хочам рухацца ў Саюзе, то тут павінны быць роўныя ўмовы. Няхай па 200, па 300 долараў газ, але гэта павінны быць аднолькавыя ўмовы як у Расіі, так і ў Беларусі", - перакананы Прэзідэнт.

Адказваючы на пытанне аб выказаных нядаўна ў Расіі прапановах па змяненню Канстытуцыі РФ, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "ацэньвае гэта спакойна".

"Хочуць яны змяніць Канстытуцыю, прадоўжыць прэзідэнцкі тэрмін да 6 гадоў, а тэрмін паўнамоцтваў заканадаўчага органа да 5 - калі ласка, гэта іх справа. Думаю, для нас гэта не прынцыповае пытанне. У нас з Расіяй няма якіх-небудзь незразумелых пытанняў у адносінах - абсалютна ўсё зразумела, хоць мы не пра ўсё можам дамовіцца адразу, здараюцца і нейкія там супярэчнасці. Але мы абсалютна разумеем адзін аднаго", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь