Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваімі ўказамі зрабіў шэраг назначэнняў ва Узброеных Сілах.
Кіраўнік дзяржавы назначыў генерал-маёра Сяргея Бобрыкава начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Узначаліць гэты цэнтр палкоўнік Валерый Гнілазуб.
Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Сяргея Лемяшэўскага начальнікам Галоўнага штаба - першым намеснікм камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл, вызваліўшы яго ад пасады камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл. Гэту пасаду зойме палкоўнік Аляксандр Пашукевіч. |