Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiстапад10-16 лiстапада
border=0 border=0 border=0
border=0 10-16 лiстапада border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Узаемаадносіны Беларусі і Расіі знаходзяцца на парозе новага этапа развіцця
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам кампаній "ІТЭРА" і "PSS World Medical"
Дзяржава чакае ад кінематографа дастойных творчых вынікаў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Томскай вобласці Віктара Крэса з 60-годдзем
Беларусь і Расія правядуць перагаворы па праекту пагаднення аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Пермскага края Алега Чыркунова з 50-годдзем
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Валагодскай вобласці Вячаслава Пазгалёва з днём нараджэння
Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг назначэнняў ва Узброеных Сілах
У Беларусі і Азербайджана няма закрытых тэм для супрацоўніцтва
У Беларусі павінна быць створана антыкарупцыйная атмасфера
Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржузнагародамі дэпутатаў парламента трэцяга склікання
Беларусь гатова да выбудоўвання адносін з ЗША без дадатковых бар'ераў і ўмоў
Беларусь і Іспанія правядуць перагаворы па праекту канвенцыі аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання
Акцыі ключавых прадпрыемстваў Беларусі не будуць прадавацца на льготных умовах і абменьвацца на чэкі "Маёмасць"
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі «Растэхналогіі» Сяргеем Чэмезавым
border=0 border=0
Беларусь гатова да выбудоўвання адносін з ЗША без дадатковых бар'ераў і ўмоў11.11.2008

Беларусь гатова да выбудоўвання адносін з ЗША без дадатковых бар'ераў і ўмоў. Аб гэтым 11 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю газеце "The Wall Street Journal".

"Усё залежыць ад Амерыкі. Калі Амерыка зацікаўлена ў развіцці адносін з намі без выбудоўвання якіх-небудь дадатковых бар'ераў і папярэдніх умоў, то мы значна ў гэтым плане рушым наперад, і амерыканцы будуць задаволены супрацоўніцтвам з Беларуссю", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

"Я думаю, амерыканцы зразумелі, што Беларусь - ключавая краіна ў Еўропе і з ёй трэба супрацоўнічаць", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і ЗША павінны вярнуцца да таго этапа і якасці ў адносінах, якія былі да крызісу, і пачаць весці дыялог.

У час гутаркі Кіраўніка дзяржавы з амерыканскім журналістам былі зададзены пытанні аб адносінах Беларусі з ЗША, Расіяй, аб палітычным дыялогу з Еўропай, аб развіцці краіны ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.

Гаворачы аб магчымым размяшчэнні Расіяй аператыўна-тактычных ракет "Іскандэр" у Калінінградскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь абсалютна падтрымлівае Расію ў адэкватных дзеяннях на размяшчэнне амерыканскай ПРА у Еўропе. "Думаю, калі расіяне гэта намецілі, яны гэта зробяць", - сказаў беларускі лідэр.

У час інтэрв'ю ішла размова і пра выбранага Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Барака Абаму. Паводле слоў Кіраўніка беларускай дзяржавы, "гэта новы, малады, адукаваны чалавек - больш хуткі і энергічны, які зможа больш рэальна паглядзець на сусветную рэчаіснасць".

Адказваючы на пытанне, што б ён параіў нававыбранаму Прэзідэнту ЗША, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Барак Абама павінен быць чалавекам слова і справы. "Неабходна будзе выконваць усе свае абяцанні. Калі хоць у чым-небудзь ён адыдзе ад сваіх абяцанняў, значыць, ён палітычны банкрут. Абяцаў - выконвай", - сказаў беларускі лідэр.

"The Wall Street Journal" - уплывовае штодзённае палітыка-эканамічнае выданне амерыканскіх дзелавых колаў, знаходзіцца ў першай дзесятцы самых чытаемых і аўтарытэтных газет ЗША. Выдаецца з 1889 года. Друкуецца ў чатырох рэгіянальных (Нью-Йорк, Чыкага, Сан-Францыска, Далас) і двух замежных выданнях (азіяцкае і заходнееўрапейскае). Штодзённы сусветны тыраж газеты складае больш як 2 млн. экзэмпляраў, налічваецца больш як 900 тыс. падпісчыкаў платнай інтэрнэт-версіі выдання.

Газета асвятляе ў першую чаргу амерыканскія і міжнародныя дзелавыя і фінансавыя навіны, публікуе аўтарытэтныя аналітычныя матэрыялы па актуальных праблемах фінансавай, унутранай і знешняй палітыкі.

Версія для друку
© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь