Акцыі ключавых прадпрыемстваў Беларусі не будуць прадавацца на льготных умовах і абменьвацца на чэкі "Маёмасць"

www.president.gov.by

У Беларусі вызначаны пералік рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэнні якіх у адкрытыя акцыянерныя таварыствы прыналежныя Рэспубліцы Беларусь акцыі не будуць падлягаць продажу на льготных умовах за грашовыя сродкі і абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі "Маёмасць". Адпаведны Указ № 605 "Аб некаторых пытаннях прыватызацыі рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада.

У пералік увайшлі найбольш эканамічна значныя для рэспублікі прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, Міністэрства энергетыкі, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, уключаныя ў план прыватызацыі на 2008-2010 гады.

Пры гэтым меры эканамічнага стымулявання рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, уключаных у пералік, захоўваюць сваё дзеянне ў адносінах да адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі гэтых прадпрыемстваў.

Рэалізацыя палажэнняў Указа будзе садзейнічаць прыцягненню буйных інвестыцый у ствараемыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы.

Дакумент уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
www.president.gov.by

© Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дакумент апублікаваны 11.11.2008