Дарагія сябры!
Шчыра рады павіншаваць вас са знамянальнай датай - 90-годдзем камсамола, самай масавай маладзёжнай арганізацыі Савецкага Саюза.
З гісторыяй ВЛКСМ непарыўна звязана біяграфія многіх пакаленняў. Ён заўсёды быў на перадавой у вырашэнні стратэгічных для краіны задач: ліквідацыя непісьменнасці, індустрыялізацыя, абарона Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асваенне цалінных зямель, багаццяў Сібіры, Далёкага Усходу і Крайняй Поўначы, выхаванне грамадзяніна-патрыёта, прапаганда здаровага ладу жыцця. Студэнцкія будаўнічыя атрады, дзіцячыя і юнацкія спаборніцтвы "Залатая шайба", "Скураны мяч" не страцілі сваёй актуальнасці і цяпер. Усё лепшае з камсамольскага вопыту запатрабавана сучаснасцю.
Камсамол - гэта цудоўнае яднанне лёсу краіны і кожнага з нас, полымя творчасці і энтузіязму, асаблівы стан душы!
Юбілейныя ўрачыстасці даюць магчымасць выказаць удзячнасць ветэранам ВЛКСМ за захаванне пераемнасці пакаленняў і вельмі каштоўнага вопыту - фундаменту для згуртавання сучаснай моладзі.
Сёння слаўную гісторыю і лепшыя традыцыі камсамола прадаўжае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ён аб'ядноўвае юнакоў і дзяўчат высакароднай мэтай будаваць моцную і квітнеючую Беларусь - дзяржаву для народа.
Менавіта ад маладых і неабыякавых людзей рэспубліка чакае значных спраў і здзяйсненняў, энергіі і настойлівасці ў рэалізацыі па-сапраўднаму амбіцыйных планаў магутнага прарыву да новай якасці жыцця, высокіх тэхналогій і дастойнага месца сярод самых развітых дзяржаў сусветнай супольнасці.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, верных сяброў, поспехаў і цудоўнага настрою.
Аляксандр Лукашэнка |