Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём міліцыі.
Бескампрамісна процідзейнічаючы злачынным замахам, штодзень ахоўваючы жыццё і спакой грамадзян, служыцелі парадку і законнасці здабылі глыбокую павагу і высокі давер беларускага народа.
Прадаўжаючы авеяныя славай гераічныя традыцыі старэйшых пакаленняў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў з гонарам і годнасцю выконваюць свой службовы абавязак. На рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай выніковай работы, у якой спаўна праявіліся сапраўдная мужнасць, адточаны прафесіяналізм, высокая грамадзянская адказнасць.
Перакананы, што пры вырашэнні пастаўленых задач вы і надалей будзеце служыць узорам адданага служэння свайму народу. Беларускія грамадзяне ўпэўнены, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу і падтрымку. Апраўдаць гэты давер - ваша галоўная задача.
Дзякую вам за службу Радзіме. Шчыра жадаю новых поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Рэспублікі Беларусь.
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка |