Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Праграмы і фонды 
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыкаПраграмы і фондыДзяржаўная інвестыцыйная праграма
border=0 border=0 border=0
border=0 Дзяржаўная інвестыцыйная праграма border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2008 год
Каментарый да Указа № 562 ад 16 кастрычніка 2008 г.
border=0 border=0
Каментарый да Указа № 562 ад 16 кастрычніка 2008 г.16.10.2008

Прэзідэнт Беларусі Указам № 562 ад 16 кастрычніка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2009 год.

Праграмай з улікам сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта ў 2009 годзе плануецца накіраваць Br2637,6 млрд. на будаўніцтва 669 аб'ектаў (з іх 243 – новапачатыя), з якіх будзе ўведзена ў эксплуатацыю 310 (уключаючы пускавыя комплексы).

З рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне праграмы будуць накіраваны сродкі ў суме Br2074,4 млрд., у тым ліку:

Br1481,3 млрд. (96,1 працэнта ад узроўню 2008 года ў супастаўных цэнах) - дзяржаўныя капітальныя ўкладанні;

Br190,8 млрд. (102,7 працэнта, з улікам сродкаў мясцовых фондаў аховы прыроды, акумуляваных у рэспубліканскім бюджэце) - сродкі рэспубліканскага фонду аховы прыроды на будаўніцтва вытворчых (экалагічных) аб'ектаў;

Br401,4 млрд. (131,9 працэнта, з улікам сродкаў мясцовых дарожных фондаў, акумуляваных у рэспубліканскім бюджэце) - сродкі рэспубліканскага дарожнага фонду на капітальнае будаўніцтва;

Br0,9 млрд. (14,2 працэнта) – сродкі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны.

Для фінансавання ў 2009 годзе завяршэння будаўніцтва першага і пачатку другога этапа будаўніцтва ўстаноўкі па апрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў, глею і асадкаў сцёкавых вод у Брэсце праграмай прадугледжана выкарыстоўваць сродкі рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі ў памеры Br110,2 млрд.

Акрамя таго, плануецца накіраваць з дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця Br453 млрд. на будаўніцтва капіталаёмістых аб'ектаў, якія маюць агульнадзяржаўнае значэнне, такіх як шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна" (Br245,6 млрд.), атамная электрастанцыя (Br172,4 млрд.), а таксама на рэканструкцыю вытворчасці інфузійных раствораў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў" (Br5 млрд.).

З праграмы выключаны шэраг аб'ектаў, якія будуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды, змяненне тэрмінаў будаўніцтва якіх не паўплывае на выкананне зацверджаных галіновых праграм. Вызваленыя сродкі гэтага рэспубліканскага фонду ў аб'ёме Br20,2 млрд. будуць накіраваны дадаткова на стварэнне інфраструктуры аграгарадкоў.

Пасля падвядзення вынікаў работы за кожны квартал урад пры неабходнасці будзе ўносіць кіраўніку дзяржавы прапановы аб удакладненнях праграмы. З яе будуць выключаны аб'екты, па якіх ва ўстаноўлены тэрмін не распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя (у выпадку, калі яна распрацоўваецца за кошт сродкаў заказчыка), і будуць уключаны ў праграму новыя сацыяльна значныя аб'екты, па якіх распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі завершана датэрмінова (кардыялогія, нейрахірургія, дзіцячыя цэнтры і іншыя).

Гэта дасць магчымасць не толькі канцэнтраваць сродкі дзяржаўных капітальных укладанняў на буйных сацыяльна значных аб'ектах рэспублікі, якія не маюць іншых крыніц фінансавання (ахова здароўя, адукацыя, культура, спорт і іншыя), але і больш аператыўна пераразмяркоўваць гэтыя сродкі з мэтай завяршэння будаўніцтва максімальнай колькасці аб'ектаў у скарочаныя тэрміны.

У цэлым рэалізацыя праграмы дасць магчымасць забяспечыць увод у эксплуатацыю ў 2009 годзе шматпрофільнага універсальнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна", інтэрната Беларускага дзяржаўнага універсітэта на 1030 месц па пр. Дзяржынскага ў Мінску, пашырэння прадпрыемства "Віцебская біяфабрыка", крытага манежа са стайняй у пас. Ратамка Мінскага раёна, першага этапа будаўніцтва ўстаноўкі па апрацоўцы адходаў, глею і асадкаў у Брэсце, лядовых палацаў і іншых аб'ектаў.

Будзе завершана рэканструкцыя трэцяга пускавога комплексу Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску, 8-га і 9-га карпусоў Рэспубліканскага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы, другой і трэцяй чэргаў РНПЦ "Маці і дзіця", навучальнага корпуса Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова, стадыёна з канкурным і выездкавым палямі ў пас. Ратамка Мінскага раёна, памяшканняў для арганізацыі доследна-прамысловай вытворчасці ДНУ "Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі" і іншых аб'ектаў.

Плануецца прадоўжыць будаўніцтва гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", замкавага комплексу ў г.п. Мір, РНПЦ "Маці і дзіця", будынка дзіцячага лячэбна-аднаўленчага цэнтра для навучальна-лабараторнага корпуса Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта, рэканструкцыю аб'ектаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, лячэбна-дыягнастычнага корпуса і аперацыйна-рэанімацыйнага блока дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр", лядовых арэн у Ваўкавыску і Слоніме, вучэбна-педагагічнага комплексу ў пас. Лясным Мінскага раёна і іншых аб'ектаў, пачаць будаўніцтва школ у Мазыры, Глыбокім, Гродне, Рагачове і іншых аб'ектаў.

Такім чынам, сродкі рэспубліканскага бюджэту сканцэнтраваны на сацыяльна значных аб'ектах, якія будуць уведзены ў эксплуатацыю ў 2009 годзе, а таксама на пераходных аб'ектах, прадугледжаных мэтавымі праграмамі, з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці для ўводу іх у эксплуатацыю ў наступныя гады. Будаўніцтва аб'ектаў прадугледжана толькі ў нарматыўныя або больш кароткія тэрміны.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь