Аб некаторых пытаннях пераацэнкі асноўных сродкаў, не завершаных будаўніцтвам аб’ектаў і неўстаноўленага абсталявання
У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці тавараў, прадукцыі (работ, паслуг):
1. Устанавіць, што арганізацыі маюць права не праводзіць пераацэнку (змяненне кошту) на 1 студзеня 2009 г. асноўных сродкаў, якія лічацца ў іх бухгалтарскім уліку, не завершаных будаўніцтам аб’ектаў і неўстаноўленага абсталявання, прадугледжаную Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2006 г. нумар 622 "Аб пытаннях пераацэнкі асноўных сродкаў, не завершаных будаўніцтвам аб’ектаў і неўстаноўленага абсталявання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., нумар 171, 1/8013).
2. Прадаставіць права арганізацыям, якія ажыццявілі ва ўстаноўленым парадку да ўступлення ў сілу гэтага Указа пераацэнку (змяненне кошту) асноўных сродкаў, якія лічацца ў іх бухгалтарскім уліку, не завершаных будаўніцтвам аб’ектаў і неўстаноўленага абсталявання, у месячны тэрмін з дня ўступлення ў сілу гэтага Указа скарэкціраваць даныя бухгалтарскага і падатковага ўліку, выключыўшы вынікі гэтай пераацэнкі, прадставіць у падатковыя органы ўдакладненыя падатковыя дэкларацыі (разлікі) і пры неабходнасці зрабіць даплату падаткаў, збораў, іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт без прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці.
3. Унесці ў пункт 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2006 г. нумар 622 "Аб пытаннях пераацэнкі асноўных сродкаў, не завершаных будаўніцтвам аб’ектаў і неўстаноўленага абсталявання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., нумар 171, 1/8013; 2008 г., нумар 210, 1/9972) наступныя дапаўненні:
падпункт 1.1 дапоўніць словамі ", калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь";
падпункт 1.2 пасля слоў "з адлюстраваннем яе вынікаў" дапоўніць словамі "ў адпаведнасці з заканадаўствам".
4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры па рэалізацыі гэтага Указа.
5. Гэты Указ уступае ў сілу са дня яго афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым пункты 1 і 3 гэтага Указа распаўсюджваюць сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2009 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |