Аб унясенні змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. № 16
У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:
1. Пункт 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. № 16 "Аб прадастаўленні растэрміноўкі выплаты падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тэхналагічнага абсталявання і запасных частак да яго" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г ., № 58, 1/2733; 2005 г., № 140, 1/6751) в ыкласці ў наступнай рэдакцыі:
"1. Устанавіць, што пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (за выключэннем увозу з Расійскай Федэрацыі) тавараў, што класіфікуюцца згодна з Таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь у таварных пазіцыях 7309, 7311, 8402 – 8408, 8410 – 8431, 8433 – 8466, 8468, 8471 – 8475, 8477 – 8481, 8483, 8484, 8486, 8487, 8501 – 8508, 8514 – 8517, 8523, 8528 – 8531, 8535 – 8537, 8543, 8545, 8603 – 8605, 8608, 9010 – 9013, 9015, 9016, 9022 – 9024, 9026, 9027, 9030 – 9032 (далей - тэхналагічнае абсталяванне і запасныя часткі да яго), адносна якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі прымяняецца стаўка ўвазной мытнай пошліны нуль (0) працэнтаў, арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам прадастаўляецца растэрміноўка выплаты падатку на дабаўленую вартасць на год з выплатай штомесячна 1/12 сумы падатку, што падлягае выплаце.
Растэрміноўка адносна тэхналагічнага абсталявання і запасных частак да яго прадастаўляецца без спагнання працэнтаў і без забеспячэння выплаты падатку на дабаўленую вартасць.".
2. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, з’яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспубілкі Беларусь.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |