Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўДэкрэты2008
border=0 border=0 border=0
border=0 2008 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дэкрэт № 1 ад 28 студзеня 2008 г.
Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 г.
Дэкрэт № 4 ад 18 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 5 ад 20 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 6 ад 10 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 7 ад 14 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 10 ад 29 мая 2008 г.
Дэкрэт № 12 ад 13 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 13 ад 24 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 14 ад 26 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 15 ад 17 ліпеня 2008 г.
Дэкрэт № 17 ад 12 жніўня 2008 г.
Дэкрэт №18 ад 26 жніўня 2008 г.
Дэкрэт № 22 ад 4 лістапада 2008 г.
Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)
Дэкрэт № 21 ад 4 лістапада 2008 г.
border=0 border=0
Дэкрэт № 17 ад 12 жніўня 2008 г.

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 9 і ад 28 студзеня 2008 г. № 1

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:

1. Унесці змяненні і дапаўненні ў наступныя дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

1.1. у Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. нумар 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., нумар 1, 1/9241; нумар 92, 1/9606):

1.1.1. у назве словы "на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў" замяніць словамі "ў сельскай мясцовасці";

1.1.2. у пункце 1:

у падпункце 1.1:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.1. арганізацыі, філіялы, прадстаўніцтвы, іншыя адасобленыя падраздзяленні юрыдычных асоб, што маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак (далей - арганізацыі), і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія знаходзяцца (пражываюць) у сельскіх населеных пунктах, пры ажыццяўленні ў сельскай мясцовасці* дзейнасці па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) маюць права прымяняць парадак падаткаабкладання, выплаты абавязковых плацяжоў у бюджэт, выдачы спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), унясення ў іх змяненняў і (або) дапаўненняў у адпаведнасці з гэтым Дэкрэтам (далей - асаблівы парадак).";

частку першую дапоўніць падтэкставай заўвагай наступнага зместу:

"_____________
* Для мэт гэтага Дэкрэта пад сельскай мясцовасцю разумеецца тэрыторыя, якая ўваходзіць у прасторавыя межы сельсаветаў, за выключэннем тэрыторый пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў раённага падпарадкавання.";

пасля часткі першай дапоўніць падпункт часткай наступнага зместу:

"Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі пры адначасовым ажыццяўленні дзейнасці ў сельскай мясцовасці і за яе межамі маюць права на прымяненне асаблівага парадку пры ўмове вядзення раздзельнага ўліку выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), вырабленых (выкананых, аказаных) у сельскай мясцовасці.";

частку другую лічыць часткай трэцяй;

у частцы трэцяй:

абзац другі выключыць;

абзацы трэці - пяты лічыць адпаведна абзацамі другім - чацвёртым;

падпункт 1.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.2. арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць права на прымяненне асаблівага парадку ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 гэтага пункта, з 1 студзеня 2008 г. па 31 снежня 2012 г.:

вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбытак (арганізацыі) і падаходнага падатку (індывідуальныя прадпрымальнікі) адносна прыбыткаў і даходаў, атрыманых ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), вырабленых (выкананых, аказаных) імі ў сельскай мясцовасці, а таксама падатку на нерухомую маёмасць з кошту аб’ектаў, размешчаных у сельскай мясцовасці;

выплачваюць дзяржаўную пошліну за выдачу спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) у памерах 50 працэнтаў (арганізацыі) і 25 працэнтаў (індывідуальныя прадпрымальнікі) ад устаноўленага заканадаўствам памеру за яго выдачу;

вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у спецыяльны дазвол (ліцэнзію).

Не маюць права карыстацца льготамі, пералічанымі ў частцы першай гэтага падпункта, арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі:

якія выкарыстоўваюць падатковыя льготы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2007 г. нумар 265 "Аб Дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 - 2010 гады" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., нумар 144, 1/8650);

якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, а таксама выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб.

Арганізацыі, якія маюць права на прымяненне асаблівага парадку ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 гэтага пункта, пры ажыццяўленні ў сельскай мясцовасці дзейнасці ў галіне будаўніцтва не праводзяць з 1 студзеня 2008 г. па 31 снежня 2010 г. адлічэнні ад сабекошту будаўнічых, у тым ліку рамонтна-будаўнічых, а таксама спецыяльных і мантажных работ у інавацыйныя фонды, што ўтвараюцца згодна з заканадаўчымі актамі.

Іншыя арганізацыі, што ажыццяўляюць дзейнасць у галіне будаўніцтва, таксама не праводзяць з 1 студзеня 2008 г. па 31 снежня 2010 г. адлічэнні ў названыя інавацыйныя фонды ад сабекошту будаўнічых, у тым ліку рамонтна-будаўнічых, а таксама спецыяльных і мантажных работ, выкананых у сельскай мясцовасці для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць права на прымяненне асаблівага парадку ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 гэтага пункта;";

у падпункце 1.3:

частку першую пасля слоў "тэрыторыю Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі "(за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць, які спаганяецца пры ўвозе тавараў з Расійскай Федэрацыі)";

у частцы чацвёртай словы "ў частцы другой падпункта 1.1, часткі другой падпункта 1.2.1" замяніць словамі "ў частцы трэцяй падпункта 1.1, часткі другой падпункта 1.2";

у падпункце 1.4. словы "ў частцы другой падпункта 1.1, частцы другой падпункта 1.2.1" замяніць словамі "ў частцы трэцяй падпункта 1.1, часткі другой падпункта 1.2";

у падпункце 1.5 словы "сельскіх населеных пунктах" замяніць словамі "сельскай мясцовасці";

1.2. у Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. нумар 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., нумар 29, 1/9381; нумар 92, 1/9606):

у пункце 1:

у падпункце 1.1:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.1. камерцыйныя арганізацыі як з замежнымі інвестыцыямі, так і без такіх інвестыцый, створаныя (за выключэннем створаных шляхам рэарганізацыі) з 1 красавіка 2008 г., з месцам знаходжання і пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва звыш 50 тыс. чалавек згодна з пералікам, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (далей - камерцыйныя арганізацыі, камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі), маюць права на працягу пяці гадоў з дня іх стварэння не вылічваць і не выплачваць:";

у абзацы трэцім словы "зямельнага падатку" замяніць словамі "плацяжоў за зямлю";

абзац трэці падпункта 1.5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"пры ліквідацыі або спыненні дзейнасці ў выніку рэарганізацыі, страце права на прымяненне палажэнняў падпунктаў 1.1 – 1.4, 1.6 і 1.7 гэтага пункта - не пазней як за пяць рабочых дзён з дня прыняцця рашэння аб ліквідацыі або рэарганізацыі, страты такога права;";

у абзацы сёмым падпункта 1.8 словы "па-за населеным пунктам, у якім яна ажыццяўляе сваю дзейнасць" замяніць словамі "ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва звыш 50 тыс. чалавек";

частку першую пункта 2 пасля слоў "тэрыторыю Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі "(за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць, што спаганяецца пры ўвозе тавараў з Расійскай Федэрацыі)".

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

унесці на ўзгадненне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пералік населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва звыш 50 тыс. чалавек у адпаведнасці з абзацам першым падпункта 1.1 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. нумар 1;

у трохмесячны тэрмін прыняць меры па рэалізацыі гэтага Дэкрэта.

3. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання Дэкрэта, з’яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка


 

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь