Дэкрэт № 17 ад 12 жніўня 2008 г. | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 9 і ад 28 студзеня 2008 г. № 1 У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю: 1. Унесці змяненні і дапаўненні ў наступныя дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: 1.1. у Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. нумар 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., нумар 1, 1/9241; нумар 92, 1/9606): 1.1.1. у назве словы "на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў" замяніць словамі "ў сельскай мясцовасці"; 1.1.2. у пункце 1: у падпункце 1.1: частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі: "1.1. арганізацыі, філіялы, прадстаўніцтвы, іншыя адасобленыя падраздзяленні юрыдычных асоб, што маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак (далей - арганізацыі), і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія знаходзяцца (пражываюць) у сельскіх населеных пунктах, пры ажыццяўленні ў сельскай мясцовасці* дзейнасці па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) маюць права прымяняць парадак падаткаабкладання, выплаты абавязковых плацяжоў у бюджэт, выдачы спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), унясення ў іх змяненняў і (або) дапаўненняў у адпаведнасці з гэтым Дэкрэтам (далей - асаблівы парадак)."; частку першую дапоўніць падтэкставай заўвагай наступнага зместу: "_____________ пасля часткі першай дапоўніць падпункт часткай наступнага зместу: "Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі пры адначасовым ажыццяўленні дзейнасці ў сельскай мясцовасці і за яе межамі маюць права на прымяненне асаблівага парадку пры ўмове вядзення раздзельнага ўліку выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), вырабленых (выкананых, аказаных) у сельскай мясцовасці."; частку другую лічыць часткай трэцяй; у частцы трэцяй: абзац другі выключыць; абзацы трэці - пяты лічыць адпаведна абзацамі другім - чацвёртым; падпункт 1.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі: "1.2. арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць права на прымяненне асаблівага парадку ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 гэтага пункта, з 1 студзеня 2008 г. па 31 снежня 2012 г.: вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбытак (арганізацыі) і падаходнага падатку (індывідуальныя прадпрымальнікі) адносна прыбыткаў і даходаў, атрыманых ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), вырабленых (выкананых, аказаных) імі ў сельскай мясцовасці, а таксама падатку на нерухомую маёмасць з кошту аб’ектаў, размешчаных у сельскай мясцовасці; выплачваюць дзяржаўную пошліну за выдачу спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) у памерах 50 працэнтаў (арганізацыі) і 25 працэнтаў (індывідуальныя прадпрымальнікі) ад устаноўленага заканадаўствам памеру за яго выдачу; вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у спецыяльны дазвол (ліцэнзію). Не маюць права карыстацца льготамі, пералічанымі ў частцы першай гэтага падпункта, арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі: якія выкарыстоўваюць падатковыя льготы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2007 г. нумар 265 "Аб Дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 - 2010 гады" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., нумар 144, 1/8650); якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, а таксама выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб. Арганізацыі, якія маюць права на прымяненне асаблівага парадку ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 гэтага пункта, пры ажыццяўленні ў сельскай мясцовасці дзейнасці ў галіне будаўніцтва не праводзяць з 1 студзеня 2008 г. па 31 снежня 2010 г. адлічэнні ад сабекошту будаўнічых, у тым ліку рамонтна-будаўнічых, а таксама спецыяльных і мантажных работ у інавацыйныя фонды, што ўтвараюцца згодна з заканадаўчымі актамі. Іншыя арганізацыі, што ажыццяўляюць дзейнасць у галіне будаўніцтва, таксама не праводзяць з 1 студзеня 2008 г. па 31 снежня 2010 г. адлічэнні ў названыя інавацыйныя фонды ад сабекошту будаўнічых, у тым ліку рамонтна-будаўнічых, а таксама спецыяльных і мантажных работ, выкананых у сельскай мясцовасці для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць права на прымяненне асаблівага парадку ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 гэтага пункта;"; у падпункце 1.3: частку першую пасля слоў "тэрыторыю Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі "(за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць, які спаганяецца пры ўвозе тавараў з Расійскай Федэрацыі)"; у частцы чацвёртай словы "ў частцы другой падпункта 1.1, часткі другой падпункта 1.2.1" замяніць словамі "ў частцы трэцяй падпункта 1.1, часткі другой падпункта 1.2"; у падпункце 1.4. словы "ў частцы другой падпункта 1.1, частцы другой падпункта 1.2.1" замяніць словамі "ў частцы трэцяй падпункта 1.1, часткі другой падпункта 1.2"; у падпункце 1.5 словы "сельскіх населеных пунктах" замяніць словамі "сельскай мясцовасці"; 1.2. у Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. нумар 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., нумар 29, 1/9381; нумар 92, 1/9606): у пункце 1: у падпункце 1.1: абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі: "1.1. камерцыйныя арганізацыі як з замежнымі інвестыцыямі, так і без такіх інвестыцый, створаныя (за выключэннем створаных шляхам рэарганізацыі) з 1 красавіка 2008 г., з месцам знаходжання і пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва звыш 50 тыс. чалавек згодна з пералікам, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (далей - камерцыйныя арганізацыі, камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі), маюць права на працягу пяці гадоў з дня іх стварэння не вылічваць і не выплачваць:"; у абзацы трэцім словы "зямельнага падатку" замяніць словамі "плацяжоў за зямлю"; абзац трэці падпункта 1.5 выкласці ў наступнай рэдакцыі: "пры ліквідацыі або спыненні дзейнасці ў выніку рэарганізацыі, страце права на прымяненне палажэнняў падпунктаў 1.1 – 1.4, 1.6 і 1.7 гэтага пункта - не пазней як за пяць рабочых дзён з дня прыняцця рашэння аб ліквідацыі або рэарганізацыі, страты такога права;"; у абзацы сёмым падпункта 1.8 словы "па-за населеным пунктам, у якім яна ажыццяўляе сваю дзейнасць" замяніць словамі "ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва звыш 50 тыс. чалавек"; частку першую пункта 2 пасля слоў "тэрыторыю Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі "(за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць, што спаганяецца пры ўвозе тавараў з Расійскай Федэрацыі)". 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь: унесці на ўзгадненне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пералік населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва звыш 50 тыс. чалавек у адпаведнасці з абзацам першым падпункта 1.1 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. нумар 1; у трохмесячны тэрмін прыняць меры па рэалізацыі гэтага Дэкрэта. 3. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання Дэкрэта, з’яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
| ||
|