Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 лютага падпісаў Указ № 104, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ № 178 ад 27 сакавіка 2008 года.
Дакумент накіраваны на далейшую лібералізацыю эканамічных умоў і інвестыцыйнага клімату ў Беларусі.
Існуючы дастаткова фармалізаваны механізм афармлення пашпарта здзелкі заменены працэдурай рэгістрацыі здзелкі ў банку па заяўнаму прынцыпу. Рэгістрацыя будзе ажыццяўляцца ў дзень прадстаўлення дакумента, пры дапамозе якога аформлены знешнегандлёвы дагавор.
Выключана неабходнасць узгаднення праводзімых знешнегандлёвых здзелак (адносна піваварнага ячменю і непадпражанага соладу з ячменю) з канцэрнам "Белдзяржхарчпрам", а таксама атрымання адбітка штампа ААТ "Беларуская універсальная таварная біржа" на знешнегандлёвых дагаворах, заключаных на біржавых таргах.
Рэзідэнтам, якія ажыццяўляюць знешнегандлёвыя аперацыі, прадастаўлена права не рэгістраваць здзелкі пры папярэдняй аплаце ў поўным аб'ёме (пры экспарце) або папярэднім паступленні тавараў у поўным аб'ёме (пры імпарце); а таксама праводзіць з дазволу Нацыянальнага банка разлікі па знешнегандлёвых дагаворах, якія прадугледжваюць імпарт тавараў без іх паступлення на мытную тэрыторыю рэспублікі.
Рэзідэнты, якія ажыццяўляюць знешнегандлёвыя аперацыі, могуць таксама спыняць абавязацельствы шляхам заключэння дагавора факторынгу або з выкарыстаннем неграшовых форм; ажыццяўляць перамену асоб у абавязацельстве з перарэгістрацыяй здзелкі; самастойна вызначаць звесткі, што называюцца ў дакументах, пры дапамозе якіх аформлены знешнегандлёвыя аперацыі (за выключэннем умоў разліку, якія ў абавязковым парадку павінны быць прадугледжаны ў такіх дакументах).
Дадаткова да вызначаных на гэты час выпадкаў з-пад дзеяння валютнага кантролю выведзены знешнегандлёвыя аперацыі:
звязаныя з перадачай маёмасці ў арэнду, фінансавую арэнду (лізінг) незалежна ад таго, з'яўляецца арандатарам або арэндадаўцам рэзідэнт або нерэзідэнт, а таксама ад месца знаходжання маёмасці, якая перадаецца ў арэнду, фінансавую арэнду (лізінг);
праводзімыя паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі ў рамках выканання адміністрацыйных працэдур;
па дагаворах страхавання (усіх відаў), дагаворах пазыкі і крэдытных дагаворах;
пры правядзенні якіх фактычнымі атрымальнікамі ахоўнай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, паслуг выступаюць фізічныя асобы - рэзідэнты або нерэзідэнты;
адносімыя да банкаўскіх аперацый;
праводзімыя рэзідэнтамі на тэрыторыі Беларусі з прадстаўніцтвамі (філіяламі) нерэзідэнтаў, дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі (філіяламі), консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў, якія знаходзяцца ў Рэспублікі Беларусь, для ўласных патрэб з мэтай забеспячэння функцыянавання гэтых прадстаўніцтваў (філіялаў), консульскіх устаноў, а таксама з фізічнымі асобамі - нерэзідэнтамі па рэалізацыі тавараў (ахоўнай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, работ і паслуг) для выкарыстання, не звязанага з прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Пашыраны магчымасці правядзення рэзідэнтамі разлікаў па знешнегандлёвых аперацыях.
Акрамя таго, да 1 мая 2009 года Савет Міністраў павінен вызначыць новы комплексны парадак прадстаўлення рэзідэнтамі статыстычных дэкларацый (перыядычных статыстычных дэкларацый) пры выкананні знешнегандлёвых дагавораў, калі мытнае афармленне тавараў не праводзіцца, з вызначэннем працэдуры і выпадкаў падачы такіх дэкларацый.
Новыя правілы правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый уступяць у сілу з 1 красавіка 2009 года.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |