Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2010Лістапад8-14 лістапада
border=0 border=0 border=0
border=0 8-14 лістапада border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Джаляля Талабані з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Ірака
Каментарый да Указа № 586 ад 12 лістапада 2010 г.
Каментарый да Указа № 581 ад 9 лістапада 2010 г.
Каментарый да Указа № 585 ад 12 лістапада 2010 г.
12 лістапада Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў г.Барысаў Мінскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка сваім Указам узнагародзіў ордэнам Маці 18 шматдзетных жанчын
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Іванаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Міхаіла Меня з 50-годдзем
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню Праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Людмілу Гурчанка з юбілеем
Каментарый да Указа 575 ад 9 лістапада 2010 г.
Каментарый да Указа № 578 ад 9 лістапада 2010 г.
11 лістапада Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі японскай кампаніі Mitsubishi Heavy Industries, Ltd
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі "Российской газеты" з 20-годдзем выдання
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Анголы Жазэ Эдуарду душ Сантуша з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мікалая Мяркушкіна з уступленнем на пасаду кіраўніка Рэспублікі Мардовія
Каментарый да Указа № 569 ад 5 лістапада 2010 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Ленінградскай вобласці Валерыя Сердзюкова з 65-годдзем
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Каралеўства Камбоджа Нарадома Сіямані з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам
9 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб павышэнні эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю буйнейшым СМІ Германіі
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага
Сустрэча з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Нікаласам Мадура Морасам
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Нікаласам Мадура Морасам
border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам09.11.2010

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся сёння ў Мінску з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам, прапанаваў яму супрацоўніцтва з беларускімі кінематаграфістамі.

"Калі вы захочаце зняць што-небудзь сур'ёзнае, няхай і не звязанае з Беларуссю, то мы палічым за гонар супрацоўніцтва з такім чалавекам, таму што ён не ўмее здымаць дрэнныя фільмы", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі людзям, якія робяць высокае мастацтва, гатовы дапамагаць і падтрымліваць іх. "А калі Вы яшчэ і дзясятак нашых маладых кінарэжысёраў чаму-небудзь навучыце - проста будзеце героем нашай краіны", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да вядомага кінарэжысёра. Паводле яго слоў, у Беларусі не хапае "моцных, мужных, мыслячых і вельмі прафесійных кінарэжысёраў". "А хацелася б, каб такія былі", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні ўважліва азнаёміўся з біяграфіяй Эміра Кустурыцы і ведае, як у вострыя перыяды гісторыі ён пераадольваў узнікаючыя перашкоды. "Вельмі рады, што вы югаслаў і ім засталіся. Мяне называюць занадта савецкім, але я ад гэтага не адмаўляюся, - сказаў Прэзідэнт. - Рады, што сустракаюся з такім кінарэжысёрам з Югаславіі, якім Вы з'яўляецеся".

Ён асабліва падкрэсліў, што гэта не проста пратакольная, фармальная сустрэча: "Гэта, можна сказаць, сустрэча з маім аднадумцам. Па многіх пытаннях нашы погляды абсалютна падобныя".

У сваю чаргу Эмір Кустурыца выказаў сваё разуменне працэсаў, што адбываюцца ў свеце. На яго думку, сёння ў свеце існуе сістэма разбурэння малых дзяржаў, так званая шокавая тэрапія, гэта значыць у краіну прыходзяць буйныя карпарацыі і разбураюць яе. "Тэорыя тых, хто "акупіруе" сёння краіны, заключаецца ў тым, што ў краіну прыносяць рабочыя месцы, але тую выгаду, якую атрымліваюць, карпарацыі забіраюць сабе", - сказаў кінарэжысэр.

"Я прыемна ўражаны сённяшняй сустрэчай, - сказаў Эмір Кустурыца, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі. - Вы кіруеце краінай такім чынам, каб атрыманая выгада заставалася людзям, краіне. Вы хочаце захаваць незалежнасць. Ведаю, што сёння за гэта трэба плаціць вельмі высокую цану".

Ён таксама падкрэсліў сваю павагу да Беларусі як да славянскай дзяржавы, якая да гэтага часу захоўвае незалежнасць. "Бялград разбамбілі не таму, што сербскі народ учыніў злачынства, а таму што Мілошавіч не дазволіў, каб у краіну прыходзілі карпарацыі. Вы адзіная краіна, якая дасягнула поспеху, і вашы тавары знаходзяцца ў вашых руках", - сказаў Эмір Кустурыца.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў кінарэжысёру Эміру Кустурыцу адну з галоўных узнагарод кінафестывалю "Лістапад" - спецыяльны прыз Кіраўніка дзяржавы "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўручае гэту ўзнагароду як знак прызнання заслуг рэжысёра перад мастацтвам. Кіраўнік дзяржавы выказаў таксама надзею, што Эмір Кустурыца яшчэ не раз наведае нашу краіну, будзе прысутнічаць і на "Славянскім базары ў Віцебску", і на будучым кінафестывалі "Лістапад" і іншых.

Спецыяльны прыз "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаецца ўдзельнікам кінафестываляў за асаблівыя дасягненні ў кінематаграфіі, за значны ўклад ва ўвасабленне гуманістычных і духоўна-маральных ідэалаў у кінематографе. Папярэднія гады прыз уручаўся Георгію Жжонаву, Міхаілу Пташуку, Клары Лучко, Алегу Янкоўскаму, Пятру Тадароўскаму, Уладзіміру Гасцюхіну, Эліне Быстрыцкай, Васілю Ланавому, Генадзю Гарбуку.

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь