Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім Распараджэннем вызначыў памеры фінансавання расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2008 годзе.
Так, у 2008 годзе будзе накіравана Br 853,2 млн. на матэрыяльнае заахвочванне юных талентаў, арганізацыю і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выставак, іншых мерапрыемстваў па выяўленню і прапагандзе іх творчасці. За кошт гэтых сродкаў будуць таксама набыты музычныя інструменты, сцэнічныя касцюмы, матэрыялы, абсталяванне дла заняткаў мастацкай творчасцю, а таксама прафінансаваны іншыя мэты, звязаныя з пошукам, прафесійнай падрыхтоўкай і ўдасканаленнем майстэрства таленавітай моладзі.
Зацверджана таксама рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Са сродкаў фонду на выплату прэмій і стыпендый, аказанне матэрыяльнай дапамогі адораным навучэнцам і студэнам выдзелана Br 158,62 млн., на забеспячэнне дзейнасці фонду па прапагандзе дзіцячай і маладзёжнай творчасці - Br 40,208 млн.
На арганізацыю і правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў дзіцячай і маладзёжнай творчасці, майстар-класаў, справаздачных мастацкай выстаўкі і канцэрта стыпендыятаў, дыпламантаў і лаўрэатаў фонду накіравана Br 168,287 млн.
Мінскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 13 з музычна-харавым ухілам на набыццё музычных інструментаў для ўзорнага ансамбля "Brevis" і Гродзенскаму дзяржаўнаму каледжу мастацтваў на набыццё сцэнічных касцюмаў для народнага ансамбля танца "Гарадзенскія карункі " выдзелена Br 35,8 млн.
Распараджэнне Прэзідэнта накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для пошуку, станаўлення і развіцця юных талентаў. |