У Рэспубліцы Беларусь з вялікім шкадаваннем успрыняты заклікі кіраўнікоў шэрага дзяржаў аб байкоце XXIX летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне (Кітай).
Лічу, што такія дзеянні з’яўляюцца імкненнем недальнабачных палітыкаў ператварыць сусветны алімпійскі рух у механізм грубага ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы.
Перакананы, што няўдзел спартсменаў у Гульнях нанясе непапраўны ўрон як самім спартсменам, так і ідэям і прынцыпам алімпізму.
Такія спробы палітызаваць спорт ужо былі ў сусветнай гісторыі . Аднак усе яны былі асуджаны на правал, таму што спыніць развіццё алімпійскага руху немагчыма.
Алімпійскія гульні з’яўляюцца агульным здабыткам чалавецтва, садзейнічаюць аб’яднанню народаў і захаванню міру на Зямлі.
Расцэньваю дэструктыўныя заявы як спробу аказаць націск на добразычлівы і працавіты кітайскі народ, які зрабіў усё для таго, каб Гульні ў Пекіне сталі знамянальнай падзеяй XXI стагоддзя . Ніякіх сумненняў не выклікае ў нас і тое, што кітайскім бокам будуць прыняты ўсе неабходныя меры па забеспячэнню бяспекі ўдзельнікаў і гасцей Алімпіяды.
Заклікаю спартсменаў усіх краін свету не паддавацца на правакацыю асобных палітыкаў, прыняць удзел у Гульнях і паказаць свае найвышэйшыя спартыўныя дасягненні.
Упэўнены, што Алімпіяда ў Пекіне яшчэ больш згуртуе спартсменаў усіх краін пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта і паслужыць захаванню каштоўнасцей алімпізму для сусветнага супольніцтва.
Аляксандр Лукашэнка |