Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўДэкрэты2008
border=0 border=0 border=0
border=0 2008 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дэкрэт № 1 ад 28 студзеня 2008 г.
Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 г.
Дэкрэт № 4 ад 18 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 5 ад 20 сакавіка 2008 г.
Дэкрэт № 6 ад 10 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 7 ад 14 красавіка 2008 г.
Дэкрэт № 10 ад 29 мая 2008 г.
Дэкрэт № 12 ад 13 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 13 ад 24 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 14 ад 26 чэрвеня 2008 г.
Дэкрэт № 15 ад 17 ліпеня 2008 г.
Дэкрэт № 17 ад 12 жніўня 2008 г.
Дэкрэт №18 ад 26 жніўня 2008 г.
Дэкрэт № 22 ад 4 лістапада 2008 г.
Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)
Дэкрэт № 21 ад 4 лістапада 2008 г.
border=0 border=0
Дэкрэт № 10 ад 29 мая 2008 г. 29.05.2008

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2003 г. № 24

У мэтах удасканалення механізма атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі п а с т а н а ў л я ю:

1. Унесці ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2003 г. нумар 24 "Аб атрыманні і выкарыстанні замежнай бязвыплатнай дапамогі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., нумар 135, 1/5134; 2005 г., нумар 140, 1/6751; 2007 г., нумар 83, 1/8464) наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1. у пункце 1:

у падпункце 1.2:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.2. замежная бязвыплатная дапамога рэгіструецца ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей - Дэпартамент) па заявах атрымальнікаў з прыкладаннем:

плана мэтавага выкарыстання (размеркавання) замежнай бязвыплатнай дапамогі (далей - план) у двух экзэмплярах;

копіі дагавора, заключанага ў пісьмовай форме, або дароўнага пісьма, у якіх прадугледжваюцца ўмовы і мэты выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі (пры іх наяўнасці);

дакумента, што пацвярджае ўнясенне (паступленне) замежнай бязвыплатнай дапамогі ў выглядзе грашовых сродкаў, у тым ліку ў замежнай валюце, на дабрачынны рахунак у банку Рэспублікі Беларусь, і яго копіі;

копіі дакумента, складзенага на мове адпраўшчыка, і копіі яго перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае паступленне тавару (маёмасці) на адрас атрымальніка з паказаннем яго назвы, колькасці і кошту. Пры адсутнасці гэтага дакумента прыкладаецца тлумачальная запіска з паказаннем назвы тавару (маёмасці), яго колькасці, кошту і звестак аб адпраўшчыку;

копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі - для юрыдычнай асобы;

копіі пашпарта - для фізічнай асобы;

інфармацыі аб тэрмінах прыдатнасці ўвозімых харчовых прадуктаў - у выпадку іх увозу ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі;

акта прыёмкі замежнай бязвыплатнай дапамогі - у выпадку, калі яго складанне прадугледжана заканадаўствам.";

дапоўніць падпункт часткамі другой - чацвёртай наступнага зместу:

"Копіі дакументаў, што падаюцца ў Дэпартамент, засведчваюцца кіраўніком і пячаццю арганізацыі без натарыяльнага засведчання.

Пры разглядзе дакументаў, што паступілі, Дэпартамент мае права запытаць у атрымальніка, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый іншыя звесткі (дакументы), неабходныя для ўдакладнення або праверкі прадстаўленай інфармацыі, рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, вызначэння мэты яе выкарыстання або падстаў для вызвалення замежнай бязвыплатнай дапамогі ад мытных збораў за мытнае афармленне, мытных пошлін, падатку на дабаўленую вартасць, акцызаў, падатку на прыбытак і падаходнага падатку з фізічных асоб.

Формы заявы, плана і акта прыёмкі замежнай бязвыплатнай дапамогі зацвярджаюцца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.";

часткі другую - пятую лічыць адпаведна часткамі пятай - восьмай;

у частцы шостай словы "па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва" замяніць словамі "па форме, што зацвярджаецца Кіраўніцтвам";

дапоўніць пункт падпунктам 1.3 наступнага зместу:

"1.3. выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі на мэты, не прадугледжаныя ў частцы першай пункта 4 гэтага Дэкрэта і (або) у плане, з’яўляецца нямэтавым.";

1.2. пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Замежная бязвыплатная дапамога, што накіроўваецца на мэты, вызначаныя ў частцы першай пункта 4 гэтага Дэкрэта, вызваляецца ад мытных збораў за мытнае афармленне, мытных пошлін, падатку на дабаўленую вартасць, акцызаў, падатку на прыбытак і падаходнага падатку з фізічных асоб, што падлягаюць выплаце яе атрымальнікамі, а таксама арганізацыямі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі такую дапамогу ў парадку яе размеркавання згодна з планам, Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым:

мытныя плацяжы адносна названай замежнай бязвыплатнай дапамогі не вылічваюцца;

вызваленне ад падатку на дабаўленую вартасць і акцызаў не распаўсюджваюцца на выпадкі ўвозу з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі банкнот і манет, што выкарыстоўваюцца ў мэтах нумізматыкі.

Пры выкарыстанні падатковых ільгот, названых у частцы першай гэтага пункта, атрымальнікі замежнай бязвыплатнай дапамогі абавязаны прадставіць:

у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы пастаноўкі іх на ўлік:

адпаведную заяву;

копію пасведчання аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, якое змяшчае звесткі аб падатковых ільготах, устаноўленых у частцы першай гэтага пункта;

копію плана, узгодненага з Дэпартаментам;

у мытны орган пры мытным дэклараванні замежнай бязвыплатнай дапамогі:

копію пасведчання аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, якое змяшчае звесткі аб падатковых ільготах, устаноўленых у частцы першай гэтага пункта;

копію плана, узгодненага з Дэпартаментам;

копію спецыфікацыі на замежную бязвыплатную дапамогу, атрыманую ў выглядзе тавараў (маёмасці), з паказаннем іх назвы, колькасці, ацэначнай вартасці.";

1.3. абзац шосты часткі першай пункта 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"аказання сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, дзецям, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем’ям, а таксама грамадзянам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі*, што аб’ектыўна парушае іх нармальную жыццядзейнасць;";

дапоўніць абзац падтэкставай заўвагай наступнага зместу:

"____________
*Для мэт гэтага Дэкрэта пад складанай жыццёвай сітуацыяй рузумеюцца абставіны, складаныя для самастойнага вырашэння (няздольнасць да самаабслугоўвання ў сувязі з хваробай, патрэбнасць у тэхнічных сродках сацыяльнай рэабілітацыі, стыхійныя бедствы, катастрофы, пажары і іншыя акалічнасці).";

1.4. у пункце 5:

у падпункце 5.1:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"5.1. у выпадку парушэння патрабаванняў, вызначаных у частках другой і трэцяй пункта 4 гэтага Дэкрэта, або нямэтавага выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі:

арганізацыямі або фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі гэту дапамогу ў парадку яе размеркавання згодна з планам, гэтыя арганізацыі і фізічныя асобы нясуць адказнасць, прадугледжаную для яе атрымальнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

арганізацыямі або фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі замежную бязвыплатную дапамогу ў парадку яе размеркавання згодна з планам, а таксама атрымальнікамі падаткі, зборы (пошліны), за выключэннем мытных плацяжоў, выплачваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.";

у частцы другой словы "Парушэнне патрабаванняў, прадугледжаных часткамі першай - трэцяй пункта 4 гэтага Дэкрэта," замяніць словамі "Парушэнне патрабаванняў, прадугледжаных часткамі другой і трэцяй пункта 4 гэтага Дэкрэта, або нямэтавае выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі";

дапоўніць пункт падпунктам 5.6 наступнага зместу:

"5.6. часовае захоўванне замежнай бязвыплатнай дапамогі, атрыманай у выглядзе тавараў (маёмасці), можа ажыццяўляцца на складзе атрымальніка (уласным, арандаваным або які знаходзіцца ў карыстанні) па запыту гэтага атрымальніка на падставе дазволу мытнага органа. Тэрмін часовага захоўвання тавараў (маёмасці), названых у гэтым падпункце, не павінен перасягаць ста васьмідзесяці каляндарных дзён, што вылічваюцца з дня, наступнага за днём выдачы дазволу на часовае захоўванне.";

1.5. дапоўніць Дэкрэт пунктам 6прым. наступнага зместу:

"6прым. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь растлумачваць пытанні прымянення гэтага Дэкрэта.".

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

вызначыць з улікам патрабаванняў гэтага Дэкрэта асаблівасці мытнага дэкларавання тавараў, увезеных у якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі, у тым ліку сукупна ўвезеных у складзе зборных грузаў тавараў, упакаваных у святочна аформленую малагабарытную ўпакоўку, вызваленых ад мытных плацяжоў ва ўстаноўленым парадку, прызначаных для размеркавання паміж фізічнымі асобамі пры правядзенні святочных дабрачынных акцый (мерапрыемстваў);

сумесна з Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам.

3. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, з’яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь