Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Май26-31 мая
border=0 border=0 border=0
border=0 26-31 мая border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Беларусь праводзіць адкрытую палітыку ў адносінах да сваіх партнёраў
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця лядовай арэны ў Бабруйску
Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы» ўстаноўлены ў Беларусі
Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларуссю і ААН па кантролю над абаротам наркотыкаў
Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам І Міжнароднага форуму "Адукацыя без межаў"
Каментарый да Дэкрэта № 10 ад 29 мая 2008 г.
Мадэрнізацыю ўсіх бальніц Беларусі неабходна завяршыць у гэтай пяцігодцы
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мішэля Сулеймана з выбраннем прэзідэнтам Лівана
Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржузнагародамі ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы
Уклад Беларусі ў рэгіянальную стабільнасць Еўропы неацэнны
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Навасібірскай вобласці Віктара Талаконскага з 55-годдзем
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у нарадзе па пытанню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
border=0 border=0
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у нарадзе па пытанню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 26.05.2008

Канстытуцыйны Суд Беларусі неабходна надзяліць дадатковымі паўнамоцтвамі, каб максімальна эфектыўна задзейнічаць яго патэнцыял. Такую думку 26 мая выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанню ўдасканалення дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.

"Мая пазіцыя застаецца нязменнай: нам неабходна больш шырока выкарыстаць патэнцыял Канстытуцыйнага Суда, высокі прафесіяналізм яго суддзяў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Кіраўніка дзяржавы, пашырэнне паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда пойдзе толькі на карысць краіне, дасць магчымасць вырашаць самыя складаныя юрыдычныя пытанні, непасрэдна звязаныя з забеспячэннем правоў і свабод грамадзян, работай дзяржаўных органаў.

У час абмеркавання прагучалі розныя пункты гледжання наконт мэтазгоднасці пашырэння паўнамоцтваў КС. Прапаноўвалася актывізаваць удзел Канстытуцыйнага Суда ў нарматворчай дзейнасці, асабліва на стадыі распрацоўкі законапраектаў, праверцы іх канстытуцыйнасці да падпісання Кіраўніком дзяржавы. Канстытуцыйны Суд таксама выступіў з ініцыятывай праверкі па прапанове Савета Рэспублікі фактаў сістэматычнага або грубага парушэння мясцовымі Саветамі дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства. Разглядалася таксама магчымасць змянення структуры Канстытуцыйнага Суда і іншыя прапановы.

Удзельнікі нарады выказалі апаску, што ў выніку надзялення Канстытуцыйнага Суда дадатковымі функцыямі адбудзецца перасячэнне паўнамоцтваў і будзе закранута кампетэнцыя іншых структур. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтага ні ў якім выпадку нельга дапусціць.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры пашырэнні паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда не павінен парушацца ўстаноўлены ў краіне баланс не толькі ўнутры судовай сістэмы, але і дзяржаўнай улады ў цэлым. "Безумоўна, пашырэнне паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда неабходна. Але рабіць гэта трэба далікатна: такім чынам, каб выключыць умяшанне суда ў дзейнасць іншых дзяржаўных органаў, не дапусціць умяшання ў Канстытуцыю і парушэння прынцыпу раздзялення ўлад", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама засцярог ад магчымага ўзнікнення сітуацыі, калі КС будзе займацца разглядам вялікага патоку дробных пытанняў.

Адной з важных задач КС Аляксандр Лукашэнка бачыць кантроль за дзейнасцю праваахоўнай сістэмы Беларусі. КС таксама павінен больш актыўна прымаць удзел у нарматворчай дзейнасці. На думку Прэзідэнта, толькі калі на практыцы будуць рэалізаваны абодвы гэтыя напрамкі дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, тады можна будзе гаварыць і аб іншых дадатковых яго паўнамоцтвах.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, усе прапанаваныя ініцыятывы павінны быць дакладна вывераны, узважаны і гарманічна ўпісвацца ў існуючы дзяржаўны механізм.

"Ніхто не павінен нас потым папракнуць у тым, што Канстытуцыйны Суд выйшаў за рамкі свайго прававога поля", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў абноўленым складзе Канстытуцыйнага Суда дзейнічаюць вопытныя юрысты, і няма сумненняў у тым, што яны могуць вырашаць і больш складаныя задачы. КС неабходна "дагрузіць", але трэба прадумаць, якімі менавіта пытаннямі, дадаў Прэзідэнт. У той жа час, паводле яго слоў, ёсць напрамкі ў дзейнасці КС, па якіх работа гэтага дзяржоргана магла б быць больш эфектыўнай.

Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы лічыць, што мэтазгодна пачаць рэалізоўваць новыя напрамкі дзейнасці Канстытуцыйнага Суда на практыцы паступова, праз асобныя нарматыўна-прававыя акты Прэзідэнта, а не агульна праз прыняцце новых законаў. "Давайце адпрацуем на працягу года-двух патрэбныя нам нормы на практыцы, паглядзім, як яны працуюць, а затым, улічваючы існуючы вопыт, прымем адпаведныя законы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць і ў чэрвені прадставіць яму на разгляд нарматыўна-прававы акт, у якім будзе адлюстравана пашырэнне паўнамоцтваў і сфер дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.







© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь