Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі
У мэтах забеспячэння для ўсіх грамадзян роўных магчымасцей атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае сучасным умовам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:
1. Устанавіць, што:
1.1. тэрмін атрымання:
агульнай базавай адукацыі складае 9 гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - 9-10 гадоў);
агульнай сярэдняй адукацыі - 11 гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - 11-12 гадоў);
агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрніх школах, класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавому вучэбнаму плану вячэрняй школы, - 12 гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - 12-13 гадоў);
1.2. тэрміны навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі складаюць:
на І ступені - 4 гады (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - 4-5 гадоў);
на ІІ ступені - 5 гадоў;
на ІІІ ступені - 2 гады, у вячэрніх школах, класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавому вучэбнаму плану вячэрняй школы, - 3 гады;
1.3. вучэбныя заняткі ў навучальным годзе ажыццяўляюцца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі названыя даты прыпадаюць на нерабочы дзень, то вучэбныя заняткі ў навучальным годзе пачынаюцца ў наступны і завяршаюцца ў папярэдні рабочы дзень;
1.4. адукацыйны працэс пры навучанні на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах.
У IX(X) - XI(ХII) класах у шосты школьны дзень могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі;
1.5. вывучэнне вучэбных прадметаў у агульнаадукацыйных установах ажыццяўляецца на базавым узроўні.
Навучэнцы з улікам меркавання іх бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў зыходзячы са схільнасцей, жаданняў і стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах устаноўленай тыпавым вучэбным планам колькасці вучэбных гадзін.
У агульнаадукацыйных установах могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.
Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў.
На І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца спецыялізаваныя па спорту класы.
На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў;
1.6. у гімназіях і ліцэях асобныя вучэбныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні. Парадак арганізацыі і дзейнасці гімназій і ліцэяў вызначаецца Міністэрствам адукацыі з улікам патрабаванняў гэтага Дэкрэта і іншых заканадаўчых актаў.
2. Тэрмін навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае адзін год:
у 2008/2009 навучальным годзе для навучэнцаў, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў 2007/2008 навучальным годзе;
у 2009/2010 навучальным годзе для навучэнцаў, якія ў 2007/2008 навучальным годзе вучыліся ў ІХ класе.
Для навучэнцаў, названых у гэтым пункце, вучэбныя заняткі могуць быць арганізаваны ў рэжыме шасцідзённага вучэбнага тыдня.
3. Да прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам акты заканадаўства прымяняюцца ў частцы, якая не супярэчыць гэтаму Дэкрэту.
4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
4.1. з 1 студзеня 2009 г.:
павысіць тарыфныя аклады (стаўкі) педагагічным работнікам агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў), устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту;
устанавіць:
штомесячныя даплаты маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй з ліку педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў), устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту, у памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў дзяржаўных арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі;
надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі педагагічнага работніка кіраўнікам агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў), устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту, іх намеснікам па асноўнай дзейнасці;
4.2. сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам фінансаваць расходы, звязаныя з названым павышэннем заработнай платы педагагічных работнікаў, у межах сродкаў, прадугледжаных на адукацыю ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах;
4.3. да 1 студзеня 2009 г. забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам;
4.4. да 1 студзеня 2010 г. дапрацаваць і ўнесці ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі з улікам палажэнняў гэтага Дэкрэта і практыкі яго прымянення;
4.5. прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Дэкрэта.
5. Міністэрству адукацыі:
5.1. пачынаючы з 2008/2009 навучальнага года забяспечыць пераход агульнаадукацыйных устаноў на тэрміны атрымання агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, прадугледжаныя ў падпунктах 1.1 і 1.2 пункта 1 гэтага Дэкрэта, і да 1 верасня 2008 г. зацвердзіць адпаведныя вучэбныя планы;
5.2. сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй стварыць камісію па экспертызе і дапрацоўцы вучэбных праграм для агульнаадукацыйных устаноў.
6. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 1, які ўступае ў сілу з 1 верасня 2008 г., з'яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка.
|