Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiпень14-20 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 14-20 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых назначэнняў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рамана Копіна з выбраннем губернатарам Чукоцкай аўтаномнай акругі
У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі будуць праведзены структурныя пераўтварэнні
Аляксандр Лукашэнка даручыў у максімальна сціслыя тэрміны ліквідаваць усе наступствы ўрагану
Каментарый да Дэкрэта № 15 ад 17 ліпеня 2008 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ларысу Трухіну з юбілеем
Беларускія спартсмены заваявалі права выступаць у 26 відах спорту па 130 дысцыплінах алімпійскай праграмы
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Магілёўскай гарадской ратушы
border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка даручыў у максімальна сціслыя тэрміны ліквідаваць усе наступствы ўрагану17.07.2008
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у максімальна сціслыя тэрміны ліквідаваць усе наступствы ўрагану. Такую задачу ён паставіў сёння ў час справаздачы Прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага.

Аляксандру Лукашэнку даложана аб выніках работы Урада па ўстараненню наступстваў урагану, які прайшоў па тэрыторыі рэспублікі 13 і 15 ліпеня. У выніку стыхіі пацярпелі Мінская вобласць, адзін раён у Магілёўскай і два раёны ў Брэсцкай вобласці, пашкоджана больш за 800 дамоў, грамадскіх будынкаў, школ, бальніц, ФАПаў. Найбольшую страту ўраган нанёс Бярэзінскаму раёну Мінскай вобласці. Як паведаміў Сяргей Сідорскі, на працягу сутак была адноўлена сувязь паміж раёнамі, пададзены часовыя крыніцы сілкавання, якія забяспечылі бесперапынную работу аб'ектаў народнай гаспадаркі.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу Урада на тое, што неабходна ў максімальна сціслыя тэрміны аднавіць пацярпелыя ад разгулу стыхіі жылыя дамы. На сённяшні дзень у аднаўленні маюць патрэбу 254 пабудовы.

Значна пацярпелі ад урагану і лясныя масівы - больш як 2 тыс.га, прычым на 1,5 тыс.га лесу патрабуюцца суцэльныя санітарныя высечкі. Для прыбірання лесу плануецца ў дапамогу МНС і Міністэрству лясной гаспадаркі накіраваць дадатковыя рэзервы. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на працягу 2-3 месяцаў прыбраць павалены лес, накіраваць дзелавую драўніну на прадпрыемствы і перапрацаваць на другасную сыравіну.

Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і бюджэту на 2009 год. Як паведаміў Сяргей Сідорскі, Урад падрыхтаваў ужо гэтыя дакументы. Так, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту на будучы год павінен скласці не менш як 110-112 працэнтаў. У гэтым годзе ВУП чакаецца ў аб'ёме Br123 трлн. Прэзідэнт чарговы раз падкрэсліў, што бюджэт павінен мець сацыяльны характар. У новым бюджэце акцэнт будзе зроблены на развіццё аховы здароўя, сацыяльнай інфраструктуры і сферы адукацыі. Расходы на гэтыя артыкулы бюджэту ў 2009 годзе будуць значна павялічаны. Прычым асноўныя затраты плануюцца на медыцынскую тэхніку і матэрыялы, высокатэхналагічную вытворчасць па выпуску медтэхнікі ў Беларусі, а таксама прадпрыемствы сацыяльнай сферы. Праектам бюджэту на канец 2009 года закладваецца сярэдняя заработная плата ў бюджэтнай сферы ў памеры $560. Прадугледжваецца таксама зніжэнне падатковай нагрузкі, дзякуючы якой у рэальным сектары эканомікі застанецца Br2 трлн.

Прэзідэнт праінфармаваны аб ходзе ўборачнай кампаніі. Пачалася ўборка збожжавых у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Як падкрэсліў Сяргей Сідорскі, у гэтым годзе назіраецца добрая гатоўнасць гаспадарак, што дасць магчымасць выйсці на вельмі высокія аб'ёмы ўборкі ўраджаю збожжавых. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў сціслыя тэрміны забяспечыць на месцах уборку ўраджаю пры максімальным выкарыстанні ўсёй сельгастэхнікі.

Кіраўніку дзяржавы даложана аб развіцці эканомікі за першае паўгоддзе 2008 года. На думку Прэм'ер-міністра, стабільная работа эканомікі і напаўненне бюджэту даюць упэўненасць, што ў гэтым годзе ў параўнанні з мінулым будуць значна павялічаны многія паказчыкі. З пачатку года тэмп росту прамысловасці ў рэспубліцы складае 113 працэнтаў. Добры тэмп дэманструюць высокатэхналагічныя галіны краіны, асабліва ў параўнанні з суседнімі краінамі, дзе прырост прамысловай вытворчасці складае 3-4 працэнты. Адзначаецца сур'ёзны рост інвестыцый (больш як на 23 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года), а таксама ў жыллёвым будаўніцтве, дзе пры намечаным на год уводзе 5,2-5,7 млн.кв.м жылля ўжо ўведзена 2,7 млн.кв.м.

Узровень рэнтабельнасці ў бягучым годзе складзе больш за 17 працэнтаў. Гэта, паводле слоў Сяргея Сідорскага, абумоўлена высокім узроўнем выпускаемай прадукцыі, запатрабаванай у тым ліку і за межамі краіны. Тэмп росту экспарту ў гэтым годзе складае каля 160 працэнтаў. Прэзідэнт чарговы раз звярнуў увагу, што ў рэспубліцы павінны стварацца новыя прадпрыемствы і вытворчасці па выпуску запатрабаваных на знешніх рынках тавараў беларускіх вытворцаў.

Што датычыцца ўзроўню інфляцыі ў краіне за паўгоддзе, то гэты паказчык выходзіць за запланаваныя параметры і складае 7,3 працэнта. Як адзначыў Прэм'ер-міністр, прычынай з'яўляецца ўплыў знешніх сусветных фінансавых фактараў. Ён запэўніў, што Урад прымае ўсе неабходныя меры, каб забяспечыць стабільнасць беларускай эканомікі і мінімізаваць узровень інфляцыі ў краіне.
Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь