Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка Распараджэннем №129 рп зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Па рашэнню савета фонду стыпендыі назначаны 193 студэнтам дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў і Беларускага гандлёва-эканамічнага універсітэта спажывецкай кааперацыі.
Грашовымі прэміямі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду ўзнагароджаны 4 пераможцы 41-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі (Расія), 5 пераможцаў 1-й Міжнароднай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы (Тайланд) і 7 пераможцаў IV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы і фізіцы (Казахстан).
Заахвочвальная стыпендыя з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду назначана вучаніцы 10-га класа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 51 Мінска, пераможцы ІV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы і фізіцы Паліне Фёдаравай.
Прыняцце Распараджэння з'яўляецца сведчаннем адраснай, мэтанакіраванай падтрымкі Кіраўніком дзяржавы адоранай моладзі. |