Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня прыняў з дакладам намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Папкова і рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Анатоля Маразевіча. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўдасканалення дзейнасці Акадэміі кіравання.
У цэнтры ўвагі знаходзіліся праблемы падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў. Як плануецца, у Акадэміі будуць праведзены структурныя пераўтварэнні, з тым каб яна стала вядучай ВНУ краіны па падрыхтоўцы кіраўнікоў.
Прэзідэнт паставіў задачу ў самыя кароткія тэрміны прадставіць яму на разгляд усе неабходныя дакументы, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў. |