Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
Паведамленні прэс-службы 
 Выступленні  Інтэрв'ю  Вiншаваннi 
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяПадзеіВыступленні
border=0 border=0 border=0
border=0 Выступленні border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Вытрымкі з выступлення Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі БДУ
Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане
Вытрымкі з выступлення на нараддзе суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь
Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь
Выступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая
Заява Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
Стэнаграма выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Выступленне на ваенным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 64-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ
border=0 border=0
Выступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая 09.05.2008

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Дарагія суайчыннікі!

Паважаныя замежныя госці!

Сёння мы адзначаем самае дарагое і блізкае сэрцу свята - Дзень Перамогі.

Шэсцьдзесят тры гады таму народы Савецкага Саюза адстаялі свабоду Айчыны. Выратавалі мільёны жыхароў Еўропы і свету ад заняволення і фізічнага знішчэння ў газавых камерах, канцлагерах і гета. Вызвалілі свет ад карычневай чумы.

Мы ніколі не дзялілі гэту перамогу на сваю і чужую. І заўсёды бузем помніць дапамогу саюзнікаў - краін антыгітлераўскай кааліцыі, удзельнікаў руху супраціўлення. Усіх, хто змагаўся з нацызмам.

Але мы помнім і тое, што самыя вырашальныя падзеі, якія вызначалі вынік гэтай вайны, разгортваліся менавіта на тэрыторыі СССР. І што менавіта тут гітлераўская ваенная машына ўпершыню забуксавала, а затым вымушана была павярнуць назад.

І доблесныя сыны і дочкі народаў Савецкага Саюза дабілі ненавіснага ворага ў яго ўласным логаве.

Мы сціляемся перад сусветна-гістарычнай веліччу ратных здзяйсненняў герояў Вялікай Айчыннай.

Беларусь, як гэта ўжо не раз было ў гісторыі, першай прыняла на сябе ўдар захопнікаў. Стала жывым шчытом на іх шляху, сарваўшы планы маланкавай вайны.

У барацьбе з ворагам мы панеслі самы вялікі ўрон сярод усіх савецкіх рэспублік.

У агні вайны згарэлі жыцці і лёсы кожнага трэцяга беларуса. Больш як 800 тысяч салдат і афіцэраў з Беларусі загінулі на фронце. Гітлераўцы знішчылі больш за 2 мільёны 200 тысяч жыхароў нашай краіны. Звыш 380 тысяч пагналі ў рабства.

Акупанты поўнасцю разбурылі больш за пяць тысяч населеных пунктаў, у тым ліку 209 гарадоў і пасёлкаў. 628 вёсак былі спалены датла разам з іх жыхарамі.

Але зверствы карнікаў не зламалі волю нашых людзей да супраціўлення.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі разгарнуўся небывалы па маштабах рух супраціўлення. У строй народных мсціўцаў сталі звыш 400 тысяч мужных патрыётаў, якія ні днём, ні ноччу не давалі спакою ворагу.

Мы ніколі не забудзем, якімі ахвярамі аплачана наша Перамога.

І кожны год 9 Мая будзем смуткаваць аб загінуўшых, памятаючы пра вайну, якая прымушае нас задумацца.

Яна абавязвае нас да найвышэйшай адказнасці і прымушае глыбей усвядоміць, на краю якой жудаснай бездані стаяў тады свет. Якімі жахлівымі наступствамі можа павярнуцца насілле і расавая нецярпімасць, генацыд і здзек над людзьмі.

Прапаную ўшанавць памяць усіх герояў і мучанікаў мінулай вайны мінутай маўчання.

(Мінута маўчання. Гучаць удары метранома.)

Аналізуючы ўрокі Вялікай Айчыннай, мы робім галоўны вывад: неабходна ўсімі магчымымі сродкамі не дапусціць паўтарэння трагедый.

На жаль, дваццаць першае стагоддзе не прынесла чалавецтву пазбаўлення ад вайны. Сутнасць узброеных канфліктаў радыкальна трансфармавалася. Але ад гэтага яны не сталі менш разбуральнымі і гібельнымі.

І сёння ёсць нямала фактаў, якія могуць прывесці да ўспышкі новага сусветнага пажару.

На планеце накоплены вялікія арсеналы ядзернай і іншых відаў зброі масавага паражэння.

Асобныя краіны, якія ўявілі сябе звышдзяржавамі, дазваляюць сабе ўмешвацца ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. А ў якасці апошняга аргумента выкарыстоўваюць ваенную сілу.

Узрастае актыўнасць блока НАТА. У яго рады ўцягваюцца новыя члены з ліку былых сацыялістычных дзяржаў. У цэнтры Еўропы размяшчаюцца элементы амерыканскай сістэмы стратэгічнай проціракетнай абароны.

Сёй-той спрабуе перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны. Перакроіць карту Еўропы.

Спробы дыктату і эканамічнага шантажу не раз рабіліся і адносна суверэннай і незалежнай Беларусі. Але ніхто і нічога не прымусіць нас звярнуць з выбранага шляху. Падпарадкавацца чужой волі.

Наша краіна дакладна вытрымлівае курс добрасуседства. Пабудовы шматпалярнага свету. Строгага захавання прынцыпаў міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі.

Мы будуем сваю палітыку на ідэалах свабоды, на праве кожнай з дзяржаў самастойна выбіраць свой шлях развіцця. На даверы і пошуку цывілізаванай перспектывы для ўсіх народаў.

У Беларусі забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека.

Так будзе і ў далейшым. Узброеныя Сілы Беларусі стаяць на варце рубяжоў Айчыны.

Дарагія ветэраны!

Прыміце нашу вялікую ўдзячнасць і нізкі паклон за гэта свята. За мірнае неба над галавой. За нашу свабоду і шчасце.

Беларусь заўсёды будзе помніць ваш подзвіг. Нездарма ж сярод удзельнікаў шэсця так шмат дзяцей і моладзі. У іх вясёлых вачах і сэрцах жыве радасны, пераможны дух той далёкай вясны 45-га года.

Упэўнены, што нашы дзеці, унукі і праўнукі захаваюць і прымножаць традыцыі мужнасці і доблесці, завешчаныя пакаленнем пераможцаў.

У гэты святочны дзень я ад усёй душы віншую вас, усіх жыхароў і гасцей нашай цудоўнай Радзімы са светлым святам Перамогі.

Жадаю вам моцнага здароўя, міру, шчасця і працвітання. Жывіце доўга!

З Днём Перамогі, дарагія сябры!

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь