| Адносіны Беларусі і Францыі будуць паспяхова развівацца на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства ў інтарэсах міру і стабільнасці ў Еўропе. Упэўненасць у гэтым выказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі і французскаму народу з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны - Дня ўзяцця Бастыліі. |