Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
Паведамленні прэс-службы 
 Выступленні  Інтэрв'ю  Вiншаваннi 
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяПадзеіВыступленні
border=0 border=0 border=0
border=0 Выступленні border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Вытрымкі з выступлення Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі БДУ
Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане
Вытрымкі з выступлення на нараддзе суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь
Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь
Выступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая
Заява Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
Стэнаграма выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Выступленне на ваенным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 64-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ
border=0 border=0
Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь

ЗДАРОЎЕ ДЗЯРЖАВЫ - ГЭТА ДАБРАБЫТ ЧАЛАВЕКА, ЗГОДА Ў ГРАМАДСТВЕ, МЭТАНАКІРАВАНАСЦЬ НАЦЫІ

Паважаныя суайчыннікі!

Паважаныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі!

Паважаныя таварышы!

Гэты год аб'яўлены ў нашай краіне Годам здароўя. Яго рэальны змест не трэба ўспрымаць спрошчана, выключна праз прызму фізічнага стану чалавека.

Канцэптуальна - гэта Год здароўя чалавека, сям'і, грамадства і ўсёй дзяржавы.

Самаадчуванне людзей вызначаецца іх ладам і якасцю жыцця, узроўнем духоўнасці, камфорту ў сям'і.

Грамадства здаровае, калі яго знутры не раздзіраюць раз'яднанасць, азлобленасць, варожасць і маральная дэградацыя.

Дзяржава паўнацэнна жыве, калі ёсць дабрабыт яе грамадзян, згода ў грамадстве, мэтанакіраванасць усёй нацыі.

Апошнія паўтара дзесятка гадоў мы гналіся за ходам гісторыі і сусветнай эканомікі, адстойваючы свой суверэнітэт пасля развалу Савецкага Саюза. Наганялі тое, што было ўпушчана і страчана ў канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў. Галоўнай нашай задачай было пераадоленне "хранічных хвароб", якія маглі прывесці да лятальнага канца.

Сёння суверэнная Беларусь адбылася. Створаны трывалы фундамент, які дае магчымасць энергічна і эфектыўна развівацца па ўсіх напрамках. Час паказаў, што мы ўсё рабілі правільна і таму дасягнулі многага. Па індэксу чалавечага развіцця ААН наша краіна знаходзіцца на стыку групы краін з сярэднім і высокім узроўнем развіцця.

Але нельга ігнараваць той факт, што свет вакол нас мяняецца. Мы не можам застацца ўбаку ад гэтага развіцця.

І важна не проста быць гатовымі функцыянаваць у рэаліях, што змяняюцца, не толькі адпавядаць новаму часу. Мы павінны зрабіць усё, каб Беларусь выйшла з групы даганяючых і стала ўдзельніцай групы лідзіруючых. Захоўваючы пры гэтым выбраны і правераны часам эканамічны курс, сацыяльную абароненасць нашых людзей.

Хопіць арыентавацца на адстаючых. Выкарыстоўваючы спартыўную тэрміналогію, скажу так: трэба стаць спачатку ўдзельнікам "гонкі за лідэрам", а затым і барацьбы за лідэрства.

Беларусі патрэбнен якасны рывок, новая якасць жыцця.

Асноўная канкурэнтная перавага і важнейшая крыніца развіцця краіны на сучасным этапе - нашы людзі.

Поўны тэкст паслання глядзіце, калі ласка, на рускай версіі Партала

Пасланне Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь (стэнаграма выступлення)
border=0 border=0
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь