Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiпень7-12 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 7-12 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Каментарый да Указа № 364 ад 7 ліпеня 2008 г.
Каментарый да Указа № 365 ад 7 лiпеня 2008 г.
У час інцыдэнту 4 ліпеня службы спрацавалі неаператыўна
Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Ноны Мардзюковай
Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці максімальна адкрыта, дэмакратычна і абсалютна празрыста
Ігар Бахматаў назначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі
Прэзідэнт Беларусі прысвоіў чарговае званне генерал-маёра чатыром палкоўнікам
Каментарый да Указа № 382 ад 10 ліпеня 2008 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чарнагорыі Філіпа Вуянавіча з нацыянальным святам
Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны кіраўніка Кубанскага казацкага хору
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі з нацыянальным святам
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена групе выпускнікоў ваенных навучальных устаноў
Каментарый да Указа № 384 ад 10 лiпеня 2008 г.
За адзін-два гады ўся сістэма аховы здароўя Беларусі павінна быць прыведзена ў поўны парадак
Медаля "За бездакорную службу" ўдастоены 240 ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МНС
Каментарый да Указа № 378 ад 10 лiпеня 2008 г.
Каментарый да Указа № 380 ад 10 лiпеня 2008 г.
Новая рэдакцыя закона аб абароне правоў спажыўцоў прынята ў Беларусі
Указам Кіраўніка дзяржавы Віктар Шэйман і Генадзь Нявыглас вызвалены ад пасад
border=0 border=0
За адзін-два гады ўся сістэма аховы здароўя Беларусі павінна быць прыведзена ў поўны парадак 11.07.2008

Сістэма аховы здароўя Беларусі на працягу бліжэйшых двух гадоў павінна быць прыведзена ў поўны парадак - як арганізацыйна, так і ў плане матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння. Такое даручэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў 11 ліпеня, адкрываючы Віцебскі гарадскі клінічны радзільны дом нумар 1.

Праводзячы рабочую паездку ў Віцебскую вобласць, Кіраўнік дзяржавы з борта верталёта азнаёміўся з ходам сельскагаспадарчых работ на Міншчыне і Віцебшчыне. Прэзідэнт чарговы раз звярнуў увагу кіраўнікоў мясцовых органаў улады на тое, што неразараныя, кінутыя зямельныя ўчасткі павінны быць максімальна ўключаны у сельскагаспадарчую вытворчасць. Тыя ж землі, якія не падыходзяць для земляробства, трэба выкарыстоўваць для свабоднага выпасу жывёлы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным таксама аптымізаваць будаўніцтва жылля ў вёсцы для спецыялістаў. Паводле яго слоў, некаторыя пабудаваныя ў аграгарадках дамы да гэтага часу застаюцца незаселеныя. У маштабах краіны іх не так многа, аднак вырашаць гэту праблему неабходна. Прэзідэнт падкрэсліў, што сацыяльная і вытворчая сферы павінны развівацца паралельна.

Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу губернатараў, што за вырашэнне гэтых задач будзе сур'ёзнае патрабаванне з кожнага з іх.

Адкрываючы рэканструяваны радзільны дом, прэзідэнт падкрэсліў, што ў Віцебску склалася добрая традыцыя - штогод да пачатку фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўводзіць у эксплуатацыю які-небудзь важны сацыяльна-культурны аб'ект. Ён адзначыў сімвалічнасць таго, што ў Год здароўя віцябчане атрымліваюць абноўлены і аснашчаны па вышэйшаму класу комплекс радзільнага дома.

У працэсе рэканструкцыі Віцебскага радзільнага дома нумар 1, пабудаванага больш за 40 гадоў таму, быў узведзены новы бальнічны корпус, устаноўлена найноўшае абсталяванне, якое дае магчымасць прымяняць сучасныя метады назірання і догляду маці і нованароджаных. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта будзе добрая падмога ў вырашэнні найважнейшых дэмаграфічных задач.

Як было даложана Кіраўніку дзяржавы, на рэканструкцыю радзільнага дома было затрачана каля Br23 млрд, у тым ліку больш за Br6 млрд. на аснашчэнне сучасным абсталяваннем, у тым ліку якое выяўляе складаныя паталогіі. У цэлым жа, паводле ацэнкі спецыялістаў, аснашчанасць радзільнага дома не ўступае Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру "Маці і дзіця" ў Мінску і дае магчымасць праводзіць любыя аперацыі. Дзякуючы ўстаноўцы абсталявання сусветнага ўзроўню ў радзільным доме змогуць выходжваць немаўлят вагой нават 500 г.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах Беларусі ствараюцца магутныя медыцынскія цэнтры і сучасныя лячэбныя ўстановы. Апошнім часам многае зроблена і на Віцебшчыне: завершана рэканструкцыя радзільнага дома ў Оршы, уведзена ў эксплуатацыю акушэрскае аддзяленне Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, пабудавана цэнтральная раённая бальніца ў Гарадку, рэканструявана некалькі лячэбных устаноў у Віцебску.

"Невыпадкова ў нашай краіне адным з агульнадзяржаўных прыярытэтаў з'яўляецца павышэнне якасці жыцця і паляпшэнне здароўя людзей. Найважнейшым напрамкам яго рэалізацыі стала дынамічнае развіццё аховы здароўя, уздым на новы ўзровень эфектыўнасці работы і матэрыяльна-тэхнічнай аснашчанасці", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, аперацыйныя, палаты, радзільныя залы. У цэлым ён застаўся задаволены ўбачаным.

Прэзідэнт нагадаў, што на працягу бягучай пяцігодкі павінны быць прыведзены ў ідэальны стан усе аб'екты аховы здароўя, ад фельчарска-акушэрскіх пунктаў да бальніц рэспубліканскага ўзроўню. Пры гэтым усе лячэбныя ўстановы краіны будуць аснашчаны сучасным абсталяваннем, адпаведным узроўню гэтых медыцынскіх устаноў. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на тое, што неабходна адраджаць бальніцы сястрынскага догляду пажылых людзей. Магчыма, пад гэтыя мэты будуць перапрафіляваны некаторыя бальніцы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па меры змяншэння патрэбнасці ў абнаўленні бальніц з'яўляецца магчымасць накіроўваць вызваленыя сродкі на павышэнне зарплат усім катэгорыям медыцынскіх работнікаў, што ўжо і робіцца. "Вы хочаце атрымліваць зарплаты, як на Захадзе. Але тады і якасць работы павінна быць, як на Захадзе, і нагрузка на ўрачоў. І тады ў наступнай пяцігодцы мы выведзем зарплаты на ўзровень заходніх урачоў", - сказаў ён.

Некаторыя высакакласныя спецыялісты, якія выконваюць асабліва складаныя аперацыі, ужо сёння атрымліваюць добрую зарплату, падкрэсліў Прэзідэнт. "Працуйце на такім узроўні - і атрымлівайце добрую зарплату, - дадаў ён. - Мы заўсёды знойдзем на гэта грошы".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў той факт, што ўжо сёння ў краіне выконваюцца такія аперацыі, якія раней рабіліся толькі за мяжой і за вялікія грошы. Ён запэўніў урачоў, што дзяржава зробіць усё магчымае, каб яны маглі працаваць у Беларусі і аказваць медыцынскую дапамогу грамадзянам на самым высокім узроўні.

Немалаважна і тое, што паказчык дзіцячай смяротнасці ў Беларусі не перасягае ўзроўню вядучых еўрапейскіх краін. Як лічыць Прэзідэнт, зніжэнне ўзроўню дзіцячай, у тым ліку і сярод немаўлят, смяротнасці з'яўляецца адным з міжнародных крытэрыяў пазітыўнага развіцця грамадства. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сацыяльна-эканамічны рост, павышэнне ўзроўню жыцця і развіццё аховы здароўя дабратворна адбіліся на здароўі насельніцтва рэспублікі, стала нараджацца больш дзяцей, стабільна зніжаецца мацярынская смяротнасць, а ў Віцебску, напрыклад, за апошнія некалькі гадоў не зафіксавана ніводнага такога выпадку.

Прэзідэнт даручыў вырашыць праблему няхваткі ўрачоў у медустановах краіны. Ён падкрэсліў, што сітуацыя, калі чалавек не можа трапіць на прыём да спецыяліста або павінен доўга чакаць у чарзе, недапушчальная. Сёння выпускаецца дастатковая колькасць маладых спецыялістаў, і пры гэтым у медыцынскіх установах не хапае ўрачоў. А навучанне і падрыхтоўка будучага ўрача - гэта вельмі вялікія затраты. Таму, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, неабходна прымаць рашэнне "па тых быццам бы ўрачах, якіх 6 гадоў вучылі за кошт дзяржавы, а яны сёння займаюцца іншай дзейнасцю". "Ва ўрача ў руках вельмі дарагое - здароўе і жыццё людзей, і жартаваць з гэтым нельга", - падкрэсліў Прэзідэнт, дадаўшы, што ў гэтым напрамку будуць прымацца сур'ёзныя меры.

Недастаткова ў краіне і сярэдняга медыцынскага персаналу. У якасці вырашэння праблемы няхваткі ўрачоў у рэгіёнах была прапанавана ўвесці мэтавае накіраванне для навучання ў медыцынскіх ВНУ. Як заявіў Прэзідэнт, выпускнік, які вучыцца па мэтаваму накіраванню, у абавязковым парадку павінен будзе выйсці на работу ў тым населеным пункце, адкуль ён быў накіраваны.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што з даўніх часоў урач, як і настаўнік, быў у нашым грамадстве цэнтральнай фігурай, і дзяржава будзе заўсёды сур'ёзна ставіцца да гэтых катэгорый і клапаціцца пра іх.

Вечарам Прэзідэнт Беларусі па традыцыі прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ХУІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", а таксама ўручыць спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2007-2008 гады.









© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь