Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Намбарына Энхбаяра з нацыянальным святам - Днём народнай рэвалюцыі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што дружалюбныя адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Манголіяй будуць і надалей умацоўвацца на карысць двух народаў. |