Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны генеральнага дырэктара - мастацкага кіраўніка дзяржаўнай навукова-творчай установы Краснадарскага края "Кубанскі казацкі хор" Віктара Захарчанку і старшыню Усерасійскай творчай грамадскай арганізацыі "Саюз мастакоў Расіі" Валянціна Сідарава.
Яны ўдастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй. |