Аб некаторых пытаннях дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі
У мэтах пашырэння правоў вытворцаў лесапрадукцыі і стварэння дадатковых умоў для павелічэння аб’ёмаў яе рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках п а с т а н а ў л я ю:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя Правілы рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе.
2. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 г. нумар 214 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., нумар 118, 1/8576; 2008 г., нумар 251, 1/10128) наступныя змяненні і дапаўненні:
2.1. пункт 5 выключыць;
2.2. у пункце 11:
падпункт 11.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"11.1. пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы (бюджэтны) год прадугледжваць сродкі для фінансавання расходаў на вядзенне лясной гаспадаркі, звязаных з павышэннем прадукцыйнасці лясоў, уключаючы расходы на іх ахову, абарону, аднаўленне, выкананне комплексу лесагаспадарчых мерапрыемстваў і тэхнічнае перааснашчэнне;";
падтэкставую заўвагу да падпункта 11.1 выключыць;
2.3. у Правілах водпуску драўніны на пні і яе нарыхтоўкі ў лясах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных гэтым Указам:
у пункце 8:
словы "юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку" замяніць словамі "юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку*";
дапоўніць пункт падтэкставай заўвагай наступнага зместу:
"_________________ *Пад юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, у гэтых Правілах разумеюцца арганізацыі, вызначаныя ў частцы першай артыкула 21 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь.";
пункт 30 выключыць;
частку першую пункта 31 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"31. Пытанні, што ўзнікаюць у лесакарыстальнікаў па размяшчэнню дзялянак, шырыні і тэрміну іх межавання, правільнасці матэрыяльна-грашовай ацэнкі, а таксама іншыя пытанні разглядаюцца тэрытарыяльнымі органамі Мінлясгаса па пісьмовых заявах лесакарыстальнікаў.";
абзац першы часткі першай пункта 32 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"32. Лесакарыстальнікі маюць права праводзіць на лесасеках падрыхтоўчыя работы, што ўключаюць:";
у частцы трэцяй пункта 38 словы "не пазней за 30 дзён" замяніць словамі "не пазней за 45 дзён";
2.4. у пункце 6 Правіл рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь, зацверджаных гэтым Указам:
словы "Юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадаркі" замяніць словамі "Юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку*";
дапоўніць пункт падтэкставай заўвагай наступнага зместу:
"________________ *Пад юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, у гэтых Правілах разумеюцца арганізацыі, вызначаныя ў частцы першай артыкула 21 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь.".
3. Прыпыніць да 1 студзеня 2010 г. дзеянне:
часткі чацвёртай пункта 38 Правіл водпуску драўніны на пні і яе нарыхтоўкі ў лясах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 г. нумар 214;
Правіл рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь, зацверджаных гэтым Указам.
4. Прадаставіць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь права ўстанаўліваць на 2009 год правілы і ўмовы знешняга гандлю (у частцы экспарту) лесаматэрыяламі згодна з дадаткам, у тым ліку ўводзіць абавязковае патрабаванне аб рэалізацыі на экспарт названых лесаматэрыялаў экспартна-вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Беллясэкспарт", рэспубліканскім вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемствам "Беларусьгандаль", гандлёвым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Беллеспапераэкспарт".
5. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
6. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 г. і яго дзеянне не распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі да ўступлення ў сілу гэтага Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка |