Дэкрэт № 7 ад 14 красавіка 2008 г.

www.president.gov.by

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1998 г. № 3

У мэтах удасканалення заканадаўства па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:

1. Унесці ў пункт 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1998 г. нумар 3 "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, 1998 г., нумар 9, арт. 206; нумар 18, арт. 466; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., нумар 37, 1/1161; 2002 г., нумар 43, 1/3611; нумар 100, 1/4003; 2003 г., нумар 41, 1/4501; 2006 г., нумар 92, 1/7666; 2007 г., нумар 80, 1/8452) наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1. абзацы першы і другі часткі першай падпункта 1.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.1. пераўтварэнне дзяржаўных унітарных, заснаваных на праве гаспадарчага вядзення (далей – дзяржаўныя унітарныя), і арэндных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы ажыццяўляецца на падставе прапаноў калектываў работнікаў гэтых прадпрыемстваў, узгодненых:

па аб’ектах, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, – з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (далей – органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі), а таксама з абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі;";

1.2. дапоўніць пункт падпунктам 1.1прым. наступнага зместу:

"1.1прым. прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, што зацвярджаюцца па аб’ектах, якія знаходзяцца:

у рэспубліканскай уласнасці, - Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

у камунальнай уласнасці, - адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

План прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, фарміруецца на трохгадовы перыяд Дзяржаўным камітэтам па маёмасці па прапановах органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, а аб’ектаў, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, - у парадку, устаноўленым мясцовымі Саветамі дэпутатаў;";

1.3. у абзацы першым падпункта 1.3 словы "і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі ", органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі";

1.4. у частцы другой падпункта 1.5 словы "рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі";

1.5. частку першую падпункта 1.7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.7. Дзяржаўны камітэт па маёмасці ажыццяўляе валоданне і распараджэнне акцыямі, што належаць Рэспубліцы Беларусь, перадае названыя акцыі ў кіраванне іншых органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, якія назначаюць асоб, што прайшлі спецыяльную падрыхтоўку, прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання створаных адкрытых акцыянерных таварыстваў у адпаведнасці з заканадаўствам.";

1.6. з абзаца першага часткі першай падпункта 1.9 слова "дзяржаўных," выключыць;

1.7. з падпункта 1.10 словы ", а таксама пры выкупе арэнднымі прадпрыемствамі арандаванай маёмасці" выключыць;

1.8. падпункт 1.11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.11. продаж акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, ажыццяўляецца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, а аб’ектаў, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, - адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў парадку, што вызначаецца адпаведнымі Саветамі дэпутатаў:

работнікам прадпрыемства і прыраўнаваным да іх асобам - на працягу пяці месяцаў з даты дзяржаўнай рэгістрацыі акцый першай эмісіі, але не больш за восем месяцаў з дня прыняцця рашэння аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства, па цане на 20 працэнтаў ніжэйшай за намінальную вартасць і на суму, што не перасягае 100 базавых велічынь на аднаго пакупніка. Колькасць акцый першай эмісіі, выдзеленых для гэтай мэты, вызначаецца на падставе заяў членаў калектыву работнікаў і прыраўнаваных да іх асоб;

юрыдычным і фізічным асобам - на аўкцыёнах;

юрыдычным і фізічным асобам, якія прадставілі інвестыцыйныя праекты па развіццю адкрытага акцыянернага таварыства, - на конкурсах;

іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам.

Продаж прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, за грашовя сродкі на конкурсах і аўкцыёнах ажыццяўляецца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці ў адпаведнасці з пералікам, што зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, такіх акцыянерных таварыстаў, акцыі якіх, прыналежныя Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць продажу.

Рашэнне аб продажы прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, уключаных у пералік, названы ў частцы другой гэтага падпункта, прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пры паступленні заявы на ўдзел у конкурсе ад адной асобы і адпаведнасці яе прапаноў умовам конкурсу продаж акцый гэтай асобе можа праводзіцца:

па рашэнню Дзяржаўнага камітэта па маёмасці - адносна акцый, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці;

у парадку, што вызначаецца адпаведнымі Саветамі дэпутатаў, – адносна акцый, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці;";

1.9. дапоўніць пункт падпунктам 1.11прым. наступнага зместу:

"1.11прым. парадак вызначэння пачатковай цаны долей (акцый), што рэалізуюцца на конкурсе, аўкцыёне, а таксама кошту акцый, якія абменьваюцца на імянныя прыватызацыйныя чэкі "Маёмасць", устанаўліваецца:

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь – адносна долей (акцый), што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці;

адпаведнымі Саветамі дэпутатаў – адносна долей (акцый), што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці;";

1.10. у падпункце 1.12:

у частцы першай:

абзац другі выключыць;

абзацы трэці – дзевяты лічыць адпаведна абзацамі другім – восьмым;

у частцы трэцяй словы "другім – дзевятым" замяніць словамі "другім – восьмым";

у частцы пятай слова "пятым" замяніць словам "чацвёртым";

у частцы шостай слова "сёмым" замяніць словам "шостым";

часткі сёмую і восьмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Абмежаванні па распараджэнню акцыямі, устаноўленыя ў абзацы першым часткі першай, частках другой – чацвёртай гэтага падпункта, не распаўсюджваюцца на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў (за выключэннем адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці, па пераліку, што зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь), у якіх доля дзяржавы ў статутным фондзе на 31 сакавіка 2008 г.:

адсутнічае або складае 75 і больш працэнтаў, – з 1 чэрвеня 2008 г.;

складае больш за 50 працэнтаў, – з 1 студзеня 2009 г.

Абмежаванні па распараджэнню долямі (акцыямі), устаноўленыя ў частках першай – сёмай гэтага падпункта, дзейнічаюць па 31 снежня 2010 г.";

1.11. падпункты 1.12прым. і 1.12прым.2 выключыць;

1.12. падпункт 1.13 дапоўніць словамі ", за выключэннем выпадкаў, калі другая і наступныя эмісіі акцый ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь";

1.13. падпункт 1.14 выключыць;

1.14. з часткі першай падпункта 1.15 словы ", або ажыццяўляе выкуп арандаванай маёмасці," выключыць;

1.15. з падпункта 1.17 словы " для выкупу арандаванай дзяржаўнай маёмасці арэнднымі прадпрыемствамі, а таксама" выключыць;

1.16. у падпункце 1.18:

словы "часткі дывідэндаў, налічаных на прыналежныя дзяржаве акцыі, і" выключыць;

пасля слоў "спаганяюцца ў бюджэт" дапоўніць падпункт словамі "асноўная сума плацяжу,".

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

2.1. да 1 мая 2008 г. унесці Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для ўзгаднення пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, што забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці;

2.2. у трохмесячны тэрмін:

зацвердзіць:

план прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008 – 2010 гады;

пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, акцыі якіх, прыналежныя Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць продажу, на 2008 – 2010 гады;

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі;

2.3. пачынаючы з 1 студзеня 2011 г. зацвярджаць на трохгадовы перыяд планы прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, і пералікі адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, акцыі якіх, прыналежныя Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць продажу.

3. Мясцовым Саветам дэпутатаў у трохмесячны тэрмін:

распрацаваць і зацвердзіць парадак фарміравання планаў прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, а таксама продажу акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, аналагічны парадку, вызначанаму ў гэтым Дэкрэце;

прывесці свае рашэнні ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам.

4. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пунктаў 2, 3 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання Дэкрэта, з’яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
www.president.gov.by

© Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дакумент апублікаваны 15.04.2008