Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiпень7-12 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 7-12 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Каментарый да Указа № 364 ад 7 ліпеня 2008 г.
Каментарый да Указа № 365 ад 7 лiпеня 2008 г.
У час інцыдэнту 4 ліпеня службы спрацавалі неаператыўна
Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Ноны Мардзюковай
Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці максімальна адкрыта, дэмакратычна і абсалютна празрыста
Ігар Бахматаў назначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі
Прэзідэнт Беларусі прысвоіў чарговае званне генерал-маёра чатыром палкоўнікам
Каментарый да Указа № 382 ад 10 ліпеня 2008 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чарнагорыі Філіпа Вуянавіча з нацыянальным святам
Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны кіраўніка Кубанскага казацкага хору
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі з нацыянальным святам
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена групе выпускнікоў ваенных навучальных устаноў
Каментарый да Указа № 384 ад 10 лiпеня 2008 г.
За адзін-два гады ўся сістэма аховы здароўя Беларусі павінна быць прыведзена ў поўны парадак
Медаля "За бездакорную службу" ўдастоены 240 ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МНС
Каментарый да Указа № 378 ад 10 лiпеня 2008 г.
Каментарый да Указа № 380 ад 10 лiпеня 2008 г.
Новая рэдакцыя закона аб абароне правоў спажыўцоў прынята ў Беларусі
Указам Кіраўніка дзяржавы Віктар Шэйман і Генадзь Нявыглас вызвалены ад пасад
border=0 border=0
Каментарый да Указа № 382 ад 10 ліпеня 2008 г.
Ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылля ў Беларусі будуць выдавацца незалежна ад месца жыхарства. Прэзідэнт Беларусі 10 ліпеня падпісаў адпаведны Указ № 382, якім унесены дапаўненні і змяненні ва Указ ад 14 красавіка 2000 г. № 185 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў".

Дакументам урэгуляваны пытанні, што ўзніклі ў сувязі з уступленнем у сілу Указа ад 7 верасня 2007 г. № 414 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях жыллёвага будаўніцтва" ў частцы прадастаўлення права грамадзянам паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы не па месцы іх пастаяннага пражывання.

Указам прадугледжваецца ўключэнне ў спісы на льготнае крэдытаванне грамадзян, што пражываюць у сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу і гарадах раённага падпарадкавання, якія жадаюць пабудаваць (рэканструяваць) або набыць жыллё не па месцы іх пражывання, а ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных межах раёна.

Вызначэнне нарміруемых памераў льготна крэдытуемай плошчы для такіх грамадзян прапануецца ажыццяўляць з улікам агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці крэдытаатрымальніка і членаў яго сям'і і размешчаных у населеных пунктах па месцы жыхарства і па месцы будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання.

Для ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях пры вызначэнні велічыні льготна крэдытуемай плошчы з улікам жылых памяшканняў, размешчаных не па месцы іх пражывання, будуць прымацца ў разлік толькі тыя жылыя памяшканні, якія былі прадастаўлены Міністэрствам абароны, іншымі дзяржаўнымі органамі, якія маюць воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі, і якія ў далейшым былі набыты ва ўласнасць ва ўстаноўленым парадку.

Грамадзяне, якія пражываюць у гарадах абласнога падпарадкавання і ў Мінску, могуць уключацца ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў для паляпшэння сваіх жыллёвых умоў шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця аднакватэрных або блакіраваных жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах.

Акрамя таго, у спісы на льготнае крэдытаванне будуць уключацца грамадзяне, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы работы.

Асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама грамадзянам, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды, прадастаўлена права на пазачарговае ўключэнне ў спісы на льготнае крэдытаванне. Указам таксама прадугледжана норма аб аднаразовасці права на пазачарговае ўключэнне ў спісы на льготнае крэдытаванне. Так, грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, што рэалізавалі сваё права на пазачарговае ўключэнне ў спісы на льготнае крэдытаванне, не будуць мець права па паўторнае ўключэнне ў гэтыя спісы за выключэннем шматдзетных сем'яў.

У мэтах абароны правоў грамадзян абавязак па выплаце запазычанасці па льготнаму крэдыту і працэнтах за карыстанне ім можа быць ускладзены рашэннем суда на мужа (жонку) крэдытаатрымальніка, іншых членаў сям'і, у тым ліку былых, якія сумесна палепшылі жыллёвыя ўмовы, якія прэтэндуюць на долю ў пабудаванай кватэры, або ў выпадку скасавання шлюбу - на мужа (жонку) крэдытаатрымальніка на падставе шлюбнага або іншага дагавора (пагаднення).

Акрамя таго, дакументам урэгулявана пытанне аб кампенсацыі страт ААТ "ААБ "Беларусбанк", звязаных з прадастаўленнем ільготных крэдытаў грамадзянам.

Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2008 года, за выключэннем некаторых пунктаў.
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь