Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
Прэзідэнцкія праграмы і фонды  
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2008Лiпень7-12 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 7-12 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Каментарый да Указа № 364 ад 7 ліпеня 2008 г.
Каментарый да Указа № 365 ад 7 лiпеня 2008 г.
У час інцыдэнту 4 ліпеня службы спрацавалі неаператыўна
Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Ноны Мардзюковай
Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці максімальна адкрыта, дэмакратычна і абсалютна празрыста
Ігар Бахматаў назначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі
Прэзідэнт Беларусі прысвоіў чарговае званне генерал-маёра чатыром палкоўнікам
Каментарый да Указа № 382 ад 10 ліпеня 2008 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чарнагорыі Філіпа Вуянавіча з нацыянальным святам
Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны кіраўніка Кубанскага казацкага хору
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі з нацыянальным святам
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена групе выпускнікоў ваенных навучальных устаноў
Каментарый да Указа № 384 ад 10 лiпеня 2008 г.
За адзін-два гады ўся сістэма аховы здароўя Беларусі павінна быць прыведзена ў поўны парадак
Медаля "За бездакорную службу" ўдастоены 240 ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МНС
Каментарый да Указа № 378 ад 10 лiпеня 2008 г.
Каментарый да Указа № 380 ад 10 лiпеня 2008 г.
Новая рэдакцыя закона аб абароне правоў спажыўцоў прынята ў Беларусі
Указам Кіраўніка дзяржавы Віктар Шэйман і Генадзь Нявыглас вызвалены ад пасад
border=0 border=0
Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці максімальна адкрыта, дэмакратычна і абсалютна празрыста10.07.2008

Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці максімальна адкрыта, дэмакратычна і абсалютна празрыста. У аснову павінны быць пастаўлены прынцыпы безумоўнага выканання заканадаўства ўсімі ўдзельнікамі выбараў, забеспячэнне парадку і сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня на нарадзе па актуальных пытаннях правядзення парламенцкіх выбараў.

У рэспубліцы прыняты неабходныя дакументы, якія вызначаюць працэдуру правядзення выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і адпавядаюць міжнародным стандартам, назначана і дата правядзення выбараў - 28 верасня.

Як падкрэсліў Прэзідэнт, парламенцкія выбары павінны прайсці строга па Канстытуцыі і законах Беларусі, у якіх ёсць і дэмакратызм, і празрыстасць.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вызначаць, каму працаваць у парламенце, будзе беларускі народ, а таму выбары павінны праводзіцца без аглядкі на Захад або Усход. "Трэба памятаць, што выбары праводзяцца не для Захаду і Усходу, а для нас, нашай краіны, нашага народа, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Наш народ павінен вызначыцца, хто будзе ў парламенце, і не трэба пазбаўляць яго гэтага права і тым самым яго прыніжаць".

На думку Прэзідэнта, няма гарантый, што нават пры ідэальным правядзенні выбараў не паступяць папрокі з боку Захаду. "Але мы павінны гэта зрабіць для сябе", - падкрэсліў ён, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады.

Аляксандр Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу на тым, што для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты неабходна забяспечыць роўныя ўмовы.

"Усім кандыдатам неабходна забяспечыць роўны доступ да СМІ, каб нас потым не папракалі, што мы адным стварылі спрыяльныя ўмовы, а іншым - неспрыяльныя. Так званыя апазіцыянеры сёння чакаюць, каб улада на іх дзесьці пачала націскаць, таму што самі яны не пройдуць. Але ім жа трэба спонсарам растлумачыць, чаму яны не прайшлі. Іх народ і так не прыме. Але вы стварыце ўмовы, роўныя для ўсіх", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна забяспечыць шырокі доступ кандыдатаў да выбаршчыкаў. "Людзі не дурныя, яны ва ўсім разбяруцца. Ні ў якім выпадку не трэба змагацца з нейкай эфемернай апазіцыяй. Любы апазіцыянер павінен адказаць народу на адно пытанне: дзе ён працуе. Нашы "свядомыя", так званыя апазіцыянеры, якія рвуцца ва ўладу, нідзе не працуюць, а жывуць лепш за ўсіх у рэспубліцы. Але калі ты працуеш, калі ўмееш працаваць, я ўпэўнены - народ цябе падтрымае", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ў грамадстве не трэба нагнятаць сітуацыю і аказваць які-небудзь націск як на кандыдатаў у дэпутаты, так і на выбаршчыкаў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што каардынуючым органам па правядзенню выбараў з'яўляецца Цэнтрвыбаркам і нікому не будзе дазволена ўмешвацца ў яго работу - ні Адміністрацыі Прэзідэнта, ні Ураду. Пры гэтым доступ да інфармацыі ў ЦВК будзе забяспечаны ўсім жадаючым: як партыям і іншым структурам, у тым ліку і так званым апазіцыйным, так і грамадзянам.

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, ніхто не будзе перашкаджаць і рабоце міжнародных наглядальнікаў. "Назіраць, глядзець, задаваць пытанні, падказваць і крытыкаваць нікому не забаронена, але ўмешвацца ў выбарчы працэс у парушэнне закону нікому не будзе дазволена. Парадак на выбарчых участках у гэты перыяд павінен быць ідэальны", - папярэдзіў Прэзідэнт.

У час нарады былі дэталёва абмеркаваны ўсе пытанні, якія датычацца арганізацыі і правядзення выбараў, а таксама дадзены канкрэтныя даручэнні.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь